Здарэнні44

Падчас земляных работ ля Каложскай царквы ў Гродне трапляюцца пахаванні людзей

Пахаванні людзей выявілі будаўнікі ля Каложскага храма падчас работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Усе астанкі зараз збіраюць, каб пасля судова-медыцынскай экспертызы перапахаваць ля царквы, піша Hrodna.life.

Праект па ўпарадкаванню тэрыторыі ля Каложы ўключае ў сябе абнаўленне дрэнажнай сістэмы, адвод вады ад падмурка храма, а таксама замену бруку на тэрыторыі.

«Няма нічога дзіўнага, што падчас парадкавання тэрыторыі храма рабочыя знаходзяць пахаванні. Вядома, што тут хавалі людзей вельмі доўгі час. Такая была практыка, — распавядае настаяцель храма Аляксандр Балоннікаў. — Усё, што знаходзім, мы захоўваем і пасля правядзення судова-медыцынскіх экспертыз перапахаваем паводле праваслаўнага абраду з памінальнай малітвай».

Вядома, што працы на тэрыторыі храма ідуць пад наглядам кіраўніка навуковага праекта. Адказная арганізацыя - УКБ Гродзенскага аблвыканкама.

Сур’ёзныя раскопкі на тэрыторыі ля Каложы праводзіліся ў 1930-х гадах, у савецкі час, а таксама ў пачатку 2000-х гадоў. Цяпер археолаг на месцы не прысутнічае, нягледзячы на тое, што вядуцца земляныя работы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць