Свет1111

Свет перакуліўся: ЗША пачалі прадаваць нафту ААЭ

Bloomberg паведамляе, што ў студзені з амерыканскага Х'юстана ў порт Абу-Дабі прыбыў танкер Seoul Spirit з амерыканскай «сланцавай» звышлёгкай нафтай — кандэнсатам.

Аб угодзе казалі яшчэ летам мінулага года. Тады дзяржаўная нафтавая кампанія ААЭ Abu Dhabi National Oil Co (ADNOC) заключыла кантракт на пастаўку да 2 мільёнаў бараляў да кастрычніка. Па афіцыйных звестках, у снежні аб'ём экспарту лёгкай нафты з ЗША ў ААЭ склаў каля 700 тысяч бараляў.

Пасля пачатку крызісу ў Катары, ААЭ адмовіліся ад закупак нафты і пераключыліся на прапанаваны прадукт ЗША. Удзельнікамі здзелкі сталі Abu Dhabi National Oil Co (ADNOC) і U.S. Eagle Ford, якая выйграла тэндар, размешчаны арабскай кампаніяй.

Неабходнасць у кандэнсаце нафты паўстала не толькі ў сувязі з крызісам у Заліве: асноўныя пастаўшчыкі, размешчаныя ў Інданезіі і Паўднёвай Карэі сталі абмяжоўваць свае пастаўкі, і ADNOC давялося шукаць новыя шляхі атрымання нафты. Адным з варыянтаў магла стаць Сірыя, але аб'ём паставак быў настолькі малы, што яго хапала толькі для выкарыстання на мясцовым рынку.

Міністэрства энергетыкі ЗША наогул нядаўна паведаміла, што ўжо да 2029 году ЗША могуць стаць чыстым экспарцёрам нафты.

Каментары11

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць