Свет1919

Расія хоча стварыць свой грынкард і ўвесці бальную сістэму адбору мігрантаў

Супрацоўнікі Цэнтра стратэгічных распрацовак (ЦСР) прапанавалі ўвесці ў Расеі бальную сістэму адбору мігрантаў і латарэю грын-карт. Пра гэта гаворыцца ў падрыхтаваным цэнтрам дакладзе «Міграцыйная палітыка: дыягностыка, выклікі, прапановы», паведамляюць Ізвестія.

Гэтыя меры накіраваныя на павелічэнне ліку працаздольнага насельніцтва. Паводле прагнозу Расстата, колькасць жыхароў краіны да 2025 года скароціцца на 3,3 млн чалавек.

«Цяпер міграцыя носіць у большасці сваёй працоўны, часовы характар. Але бягучыя эканамічныя ўмовы прывялі да таго, што для асноўных донараў — краін СНД, прывабнасць расійскага рынку працы пачала зніжацца», — пазначана ў паведамленні на сайце ведамства.

Для ўтрымання і павелічэння міграцыйнага патоку эксперты прапануюць спрасціць правілы знаходжання і легалізацыі замежных работнікаў, скараціць фінансавыя і часовыя выдаткі выхаду мігрантаў у прававое поле, і заканадаўча заахвочваць работнікаў, якія доўгі час легальна працуюць у Расіі.

Акрамя таго, для прыцягнення ў краіну кваліфікаваных і высокакваліфікаваных спецыялістаў супрацоўнікі ЦСР прапануюць скарыстацца досведам заходніх краін. У прыватнасці, эксперты разглядаюць магчымасць увядзення бальнай сістэмы ацэнкі мігрантаў, якая будзе вызначаць для кожнай групы свае ўмовы ўезду і знаходжання ў краіне.

Акрамя таго, у праекце прапануецца стварыць сістэму рабочых віз і працоўных карт, а таксама праводзіць дыверсіфікацыйную латарэю па аналогіі з амерыканскай Green card і еўрапейскай Blue card.

У Расіі на пачатак 2018 года налічвалася каля 146,9 мільёнаў жыхароў. У апошнія гады узрост насельніцтва забяспечваўся прытокам міграцыйнай працоўнай сілы з постсавецкіх краін.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома17

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома17

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць