Навука і тэхналогіі

«Самсунг» выпусціў камеру з 17 аб'ектывамі

Кампанія Samsung выпусціла камеру 360 Round, якая абсталяваная 17 камерамі (у тым ліку 8 стэрэапарамі, якія размяшчаюцца гарызантальна, і адной камерай, накіраванай уверх) і можа здымаць 360-градусныя відэа. 

Камера абароненая ад вільгаці і пылу на ўзроўні IP65. З дапамогай 17 камер з аб'ектывамі f/1.8 і 6 ўнутраных мікрафонаў прылада можа здымаць відэа для стварэння віртуальнай рэальнасці. Паведамляецца, што ёй таксама хапае магутнасці, каб трансляваць 3D-відэа з разрозненнем 4K і частатой 30 кадраў за секунду. 360 Round аб'ядноўвае выявы ў адну (для стварэння віртуальнага асяроддзя) з дапамогай адпаведнага праграмнага забеспячэння для камп'ютараў.

У Samsung пішуць, што камера не мае патрэбы ў актыўным астуджэнні, што робіць яе цішэй і лягчэй за іншыя падобныя прылады. Аб'ём аператыўнай памяці складае 10 ГБ, а пастаяннай — 40 ГБ. Але 360 Round усё адно будзе мець патрэбу ў магутным камп'ютары — як для наступнай апрацоўкі запісанага відэа, так і для яго жывой трансляцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць