Грамадства55

Пасольства Украіны не рэкамендуе сваім грамадзянам ездзіць у Расію праз Беларусь

Пасольства Украіны ў Беларусі рэкамендуе ўкраінскім грамадзянам устрымацца ад паездак, звязаных з перасячэннем беларуска-расійскай дзяржаўнай мяжы, апроч як авіяцыйным транспартам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у панядзелак на старонцы ведамства ў фэйсбуку.

Расія, спасылаючыся на адсутнасць пунктаў пропуску праз расійска-беларускую дзяржаўную мяжу, забараніла яе перасячэнне грамадзянамі трэціх краін, акрамя грамадзян Расіі і Беларусі, у тым ліку членамі дыпламатычнага і адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, гаворыцца ў паведамленні

Разам з тым з 15 мая 2017 года расійскі бок ажыццяўляе пагранічны кантроль паветраных судоў, якія прыбываюць у Расійскую Федэрацыю з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама тых, што вяртаюцца ў зваротным кірунку.

У гэтай сувязі ўсім грамадзянам трэціх краін, у тым ліку членаў дыпламатычнага і адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый рэкамендуецца для паездак па названым маршруце выкарыстоўваць авіяцыйны транспарт.

Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, улічваючы тое, што паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй адсутнічаюць дзейсныя пагадненні аб пунктах пропуску, рашэнне аб усталяванні пунктаў пропуску на беларуска-расійскім участку дзяржаўнай мяжы не прымаліся, кантроль на гэтым участку дзяржаўнай мяжы Пагранічнай службай Рэспублікі Беларусь не ажыццяўляецца, адзначаецца ў заяве пасольства.

«У сувязі з гэтым, пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь рэкамендуе украінскім грамадзянам устрымацца ад паездак, звязаных з перасячэннем беларуска-расійскай дзяржаўнай мяжы, акрамя перасячэння авіяцыйным транспартам», - адзначаюць дыпламаты.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць