Навука і тэхналогіі22

Разумная калонка выклікала паліцыю падчас сямейнай сваркі

Выпадковая галасавая каманда падчас сямейнае сваркі дапамагла пазбегнуць жудаснага зыходу, перадае Engadget. Пра інцыдэнт паведаміла паліцыя штата Нью-Мексіка.

AOL, Roberto Baldwin

Падчас канфлікту Эдуарда Барас размахваў перад сваёй дзяўчынай пісталетам. У нейкі момант ён пачаў пытаць яе, ці выклікала яна паліцыю. Разумная калонка, якая знаходзілася ў памяшканні, пачула словы «выклікаць» і «паліцыя» і неадкладна патэлефанавала ў 911. На тым канцы лініі аператар прасачыў за развіццём сваркі і прыняў рашэнне адправіць нарад па адрасе тых, хто тэлефанаваў. 

Дзяўчына Бараса атрымала траўмы падчас сваркі, але ў паліцыі кажуць, што ўсё магло скончыцца значна горш, калі б не званок калонкі. Шэрыф Мануэль Гансалес лічыць, што калонка выратавала жыццё не толькі дзяўчыне, але і яе дачцэ, якая таксама знаходзілася ў доме.

Спачатку паведамлялася, што гаворка ідзе пра разумную калонку ад Google, але потым крыніцы ўдакладнілі, што насамрэч у справе замешаны дэвайс неназванай фірмы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў11

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік6

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць