Улада5757

Статкевіч расказаў план сваёй акцыі на 3 ліпеня

Мікалай Статкевіч расказаў «Нашай Ніве» папярэдні свой план дзеянняў на 3 ліпеня — палітык ужо даўно анансаваў на гэты дзень чарговую акцыю пратэста.

Праўда, Статкевіч пазбягае агучвання падрабязнасцяў — кажа, што з такімі пытаннямі да яго часта звяртаюцца сексоты.

«Які можа быць падрабязны план, калі ўлады ўсяляк супрацьдзейнічаюць і хочуць ведаць усе варыянты? Вось калі б хто расказаў сцэнар дзеянняў улады, тады б і мы расказалі свой, — кажа Статкевіч. — Але адно магу сказаць дакладна: 3 ліпеня, а 14-й гадзіне, Кастрычніцкая плошча. Мы дапускаем, што яна будзе перакрыта, таму збірацца будзем з боку ўніверсама «Цэнтральны» і ГУМа. Калі плошча буддзе загароджана, пашукаем іншае месца для нашай акцыі».

Лейтматыву акцыі не будзе, кажа Статкевіч, таму што тэмаў да абмеркавання назапасілася багата.

«Адбудзецца мітынг, ён будзе прысвечаны і гэтай даце — дню вызвалення Мінска. Гэта трагічная дата, гэта не час бразгаць зброяй. Мы згубілі шмат людзей у той вайне, таму будзе хвіліна маўчання. Але будзем казаць і пра іншае — мы лічым, што краіна пад унутранай акупацыяй, якая пагражае акупацыяй вонкавай. Я хачу прыцягнуць увагу грамадства да многіх праблем, у тым ліку — пытання палітзняволеных. Ну і асноўнае, канечне: уладу — народу!».

Ацэньваць колькасць патэнцыйных удзельнікаў Статкевіч не бярэцца, кажа, што не можа нават на 100% гарантаваць сваю прысутнасць, таму што ўжо здаралася, што яго гвалтоўна ізалявалі напярэдадні пратэстных акцый.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі2

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя2

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»8

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі2

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі2

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць