Аварыя адбылася 20 чэрвеня прыблізна ў 20.00 на 13-м км аўтадарогі Капыль — Нясвіж.
Кіроўца аўтамабіля «Фольксваген Пасат» рухаўся ў напрамку Нясвіжа і на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль занесла, ён вылецеў на абочыну і ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўца і двое пасажыраў — мужчына і жанчына - памерлі на месцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца і пасажыры не былі прышпіленыя. Паводле звестак упраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама, мужчына не меў пасведчання кіроўцы - быў пазбаўлены яго да 2019 года за п'янае кіраванне.
Каментары