Кіеўскі гарадзкі савет ініцыюе стварэньне Музэю манумэнтальнай прапаганды СССР. Экспазыцыя музэя будзе разьмяшчацца на тэрыторыі нацыянальнага комплексу «Экспацэнтар Украіны», плошча адкрытай часткі складзе 2 гектара, паведамляе Радыё Свабода.
Адкрыцьцё музэю плянуецца ўжо восеньню гэтага года. У ім будуць прадстаўлены ўзоры манумэнтальнай камуністычнай прапаганды. Зьбіраць іх будуць з усіх рэгіёнаў Украіны.
Улады ўкраінскай сталіцы спадзяюцца, што будучы музэй увойдзе ў топ-10 турыстычных аб'ектаў Кіева. Ініцыятары ідэі хочуць, каб гэтае месца стала адкрытай прасторай для асэнсаваньня савецкага мінулага.
-
На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя
-
У Кангрэсе ЗША ставяць пад сумнеў новае фінансаванне Украіны і чакаюць дзеянняў ад Еўропы
-
Доказаў генацыду ў Газе выяўлена не было — галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда
Каментары