Здарэнні

Экс-начальніка вілейскай ДАІ прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі

Мінскі абласны суд прыгаварыў былога начальніка аддзялення ДАІ Вілейскага РАУС да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ён прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт.425, ч.2 арт.426, ч.1 арт.427, ч.1,2 арт.430 КК. Гаворка ідзе аб наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў дадзеных яму па службе, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды законным правам і інтарэсам грамадзяніна, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў), а таксама бяздзейнасці службовай асобы і атрыманні хабару.

У фігуранта канфіскуюць 0,5 маёмасці, пазбавяць права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, тэрмінам на 5 гадоў. Таксама яго пазбавяць спецыяльнага звання маёра міліцыі.

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Следствам было ўстаноўлена некалькі фактаў злачыннай дзейнасці. У тым ліку мужчына на пасадзе начальніка аддзялення ДАІ Вілейскага РАУС аддаваў ўказанні аб непрыцягненні сваіх знаёмых да адказнасці за парушэнне ПДР. Таксама вядома некалькі эпізодаў атрымання хабару. Абвінавачаны сваю віну не прызнаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі5

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі2

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы2

У Славакіі дочкі прыйшлі на магілу нядаўна памерлага бацькі і пачулі з яе падазроныя гукі. Ім не падалося8

21‑гадовы сын Захара Прылепіна ваюе штурмавіком ва Украіне2

Аўстралійскі скрыпач Морган: «З усіх славянскіх моў беларуская — мая ўлюбёная»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі5

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць