Усяго патроху11

Ад сёння ўзмоцнены кантроль на межах Шэнгенскай зоны

З 7 красавіка кожны, хто перасякае мяжу Шэнгенскай зоны, падвергнецца праверцы незалежна ад свайго грамадзянства.

Ад сёння кантроль на знешніх межах Шэнгенскай зоны будзе больш жорсткім. Кантролю будзе падвяргацца кожная асоба, што перасякае мяжу Шэнгенскай зоны, у тым ліку грамадзяне краін — членаў ЕС. Гэтыя меры былі прынятыя для больш эфектыўнай барацьбы з тэрарызмам.

Такім чынам, грамадзяне краін — членаў ЕС страцілі свой прывілей, бо раней іх кантроль ажыццяўляўся выбарачна, а пільны кантроль датычыўся толькі грамадзян іншых дзяржаў. Зараз кожнага, хто перасякае мяжу будуць правяраць ў спецыяльнай базе асоб, якiя адшукваюцца, а таксама ў базе Інтэрпола. Гэта азначае, што, імаверна, на памежных пунктах і ў аэрапортах з'явяцца чэргі.

Узмацнення жорсткасці кантролю на межах Шэнгенскай зоны запатрабавала Францыя пасля тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года. Праца па ўвядзенні больш стараннага кантролю паскорылася пасля тэрактаў у Брусэлі ў сакавіку 2016 года. Лічыцца, што расце пагроза з боку грамадзян ЕС, якія прымалі ўдзел у баях на баку джыхадзістаў ў Сірыі і Іраку, а затым прынялі рашэнне вярнуцца ў Еўрасаюз.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў84

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў84

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць