Здарэнні22

У Брэсце знайшлі цела 30-гадовага мужчыны, які тры тыдні таму выйшаў пакурыць і знік

У лесе насупраць дома №110 на вуліцы Лейтэнанта Рабцава ў Брэсце знайшлі цела мужчыны. Асоба загінулага высвятляецца. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта 30-гадовы Максім Бурштын, які прапаў 1 сакавіка, паведамілі TUT.BY ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Паведамленне аб гібелі мужчыны з'явілася на афіцыйнай старонцы брэсцкага аддзялення ПВА «Анёл». Ва УУС Брэсцкага аблвыканкама пацвердзілі гэтую інфармацыю, але падкрэслілі, што для пацверджання асобы мужчыны прызначаныя экспертныя даследаванні.

Як паведамляла раней газета «Заря» са спасылкай на Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта, у кішэнях адзення загінулага знойдзеныя дакументы, але ідэнтыфікаваць парэшткі па іх складана, бо на целе маюцца пашкоджанні, як мяркуецца, выкліканыя ўкусамі жывёл.

Таксама эксперты павінны высветліць прычыну гібелі берасцейца.

Мужчына пражываў на вуліцы Стафеева ў раёне Цэнтральнай гарадской бальніцы. 1 сакавіка выйшаў з дома на вуліцу пакурыць і знік без вестак. Калі ён не вярнуўся дадому, родныя і сябры самастойна арганізавалі пошукі, але знайсці яго так і не ўдалося.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго19

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць