Грамадства

БЧ карэктуе расклад руху цягнікоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на летні час

Беларуская чыгунка карэктуе расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на летні час, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У сувязі з пераходам на летні час краін Еўрапейскага саюза і Украіны ў ноч з 25 на 26 сакавіка Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзеная карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

Напрыклад, цягнік №805 Мінск—Вільня, які адпраўляўся з Мінска ў 8.00 і прыбываў у канчатковы пункт руху ў 9.30, з 26 сакавіка будзе прыбываць у Вільню ў 10.30 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змяненняў). Цягнік №806 Вільня-Мінск адпраўляўся з Вільні ў 18.10 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 21.40, а пасля 26 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільні ў 19.10. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

Змены закранулі і міжнародныя цягнікі ў зносінах з Украінай і Польшчай.

Так, цягнік №86 Мінск—Кіеў, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі ў 22.40 і прыбываў у Кіеў у 7.52, з 26 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 22.40 і прыбываць у Кіеў у 8.40. Пасля пераходу на летні час у зваротным кірунку цягнік №85 будзе адпраўляцца з Кіева ў 22.35 (да 26 сакавіка адпраўляўся ў 21.44) і прыбываць у Мінск у 8.38.

У БЧ адзначылі, што 26 сакавіка пасажырскія цягнікі, якія адправіліся з пачатковых станцый да пераводу стрэлкі гадзінніка і аказаліся ў дарозе ў момант пераводу гадзіннікавай стрэлкі, ідуць да канчатковых станцый згодна з раскладам, які дзейнічаў да пераводу гадзінніка.

У сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад некаторых цягнікоў, якія курсуюць па Беларусі.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, у касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць