Свет33

СМІ даведаліся пра званок Абамы ў Маскву па гарачай лініі праз хакерскія напады

Напярэдадні выбараў Абама выкарыстаў экстраную сувязь, каб запатрабаваць ад Расеі спыніць кібератакі і не ўмешвацца ў выбарчы працэс. У Белым доме лічаць, што гэтыя меры спрацавалі.

У кастрычніку адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы скарысталася гарачай лініяй паміж Масквой і Вашынгтонам — так званым чырвоным тэлефонам, каб папярэдзіць Расею аб сур'ёзных наступствах умяшання ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША. Пра гэта паведамляе NBC News са спасылкай на высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка.

Па словах суразмоўцы тэлеканала, такім чынам улады ЗША вырашылі падкрэсліць значнасць папярэджання, зробленага Абамам раней, у верасні, падчас саміту G20 у Кітаі. Аднак на гэты раз амерыканскі прэзідэнт ужыў словы «ўзброены канфлікт», падкрэсліла крыніца.

«Міжнароднае права, уключаючы законы, якія датычацца ўзброеных канфліктаў, распаўсюджваецца і на дзеянні ў кіберпрасторы. Мы будзем ацэньваць дзеянні Расеі, зыходзячы з дадзеных стандартаў», — гаварылася ў пасланні, адпраўленым Абамам 31 кастрычніка.

Факт выкарыстання Абамам «чырвонага тэлефона» пацвердзіў таксама прадстаўнік Белага дома. Адказваючы на пытанне, ці спрацавалі гэтыя меры, ён сказаў: «Паглядзіце на вынікі. У дзень выбараў нічога не здарылася — значыць, гэта спрацавала».

Як адзначае NBC, «чырвоны тэлефон» — гэта сістэма для экстранай сувязі, якая выкарыстоўваецца ў моманты крызісных сітуацый, такіх як тэракты 11 верасня або ўварванне ЗША ў Ірак. Гэтая сістэма ніколі не ўяўляла сабой тэлефоннай лініі ў літаральным сэнсе, і ў сваім цяперашнім выглядзе яна прызначана для адпраўкі e-mail. NBC таксама падкрэслівае, што адміністрацыя Абамы раней ні разу не выкарыстоўвала гэты тып сувязі.

На мінулым тыдні The New York Times пісала, што амэрыканскія спецслужбы на працягу чатырох месяцаў прапаноўвалі Абаме розныя варыянты адказу на атакі расійскіх хакераў, аднак усе яны былі адхіленыя. Як адзначала выданне, Абама праявіў сваю звычайную асцярожнасць, палічыўшы, што лепш зусім не выкарыстоўваць кіберсродкі, чым выкарыстоўваць іх неэфектыўна.

Раней тэлеканал NBC News са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ў амерыканскай выведцы паведамляў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін мог асабіста кіраваць тым, як дадзеныя, скрадзеныя ў дэмакратаў, прасочваліся ў прэсу.

У Крамлі назвалі версію аб асабістым удзеле Пуціна ў «таямнічай расійскай кампаніі» «смешнай лухтой», якая не мае пад сабой ніякіх падстаў.

У пятніцу, 16 снежня, памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што падчас сустрэчы з Абамам на саміце G20 расійскі лідар даў «выразны адказ» на абвінавачванні ва ўмяшанні Расіі ў амерыканскія выбары. «З нашага боку быў дадзены вельмі выразны адказ, які, можа быць, не ўпісваўся ў тое, што нам спрабаваў растлумачыць Абама», — сказаў Ушакоў, адзначыўшы, што гутарка вялася тэт-а-тэт.

Масква неаднаразова адхіляла абвінавачванні ва ўмяшанні ў выбары прэзідэнта ЗША і сваю магчымую датычнасьць да кібератак на камп'ютарныя сеткі дэмакратаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў10

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве25

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА6

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна65

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў10

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць