Здарэнні5555

Трое аршанцаў пад псіхатропамі ўсю ноч гвалтавалі жанчыну. А яе мужчыну забілі

7 снежня Віцебскі абласны суд вынес прысуды траім аршанцам, якія год таму здзейснілі жорсткае злачынства.

Цягам двух дзён, 26 і 27 снежня 2015 года, трое маладзёнаў пад алкаголем і псіхатропамі збівалі і гвалтавалі жанчыну. Былы сужыцель паспрабаваў яе выратаваць — яго збілі да смерці.

26 снежня 2015 года 24-гадовая жыхарка Оршы пазнаёмілася ў сацыяльнай сетцы з маладым чалавекам. Той прапанаваў сустрэцца, жанчына пагадзілася. Новы знаёмы выслаў па жанчыну таксоўку і папрасіў прыехаць у госці на кватэру да свайго знаёмага.

На той кватэры ён быў не адзін, а з двума сябрамі. Мужчыны, як высветліла следства, ужывалі алкаголь і псіхатропныя рэчывы. І калі да іх прыехала жанчына — яе пачалі збіваць і гвалтаваць. Цягнулася гэта з 19 гадзіны вечара па 11 гадзіну раніцы.

Але ж жанчына змагла адправіць SMS з просьбай аб дапамозе мужчыну, з якім раней жыла ў грамадзянскім шлюбе і мела агульнае дзіця. Калі ён прыехаў, каб забраць жанчыну, яго жорстка збілі.

Судова-медыцынскімі экспертамі ўстаноўлена, што пацярпеламу было нанесена не менш за 39 удараў кулакамі, нагамі, драўлянай хакейнай клюшкай. Пацярпелую дзяўчыну, якая паспрабавала перашкодзіць збіццю свайго сужыцеля, таксама збілі.

Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў 23-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння. Кампанія вынесла яго труп у двор і пакінула на лавачцы паміж дамамі, дзе яго і знайшлі мясцовыя жыхары.

Затым, усведамляючы, што жанчына — відавочца забойства, яе неаднаразова спрабавалі задушыць. Але мужчыны да канца свой намер не давялі. Пасля гэтага ўсе трое паснулі і жанчына здолела выйсці з кватэры на вуліцу і звярнулася ў міліцыю. Злачынцаў затрымалі. Трое маладзёнаў, 24-х, 27-мі і 29-гадоў (на момант злачынства) нідзе не працавалі.

У выніку, на выязным паседжанні Віцебскі абласны суд прызнаў усіх траіх вінаватымі ў групавым забойстве з асаблівай жорсткасцю, у групавым замаху на забойства; у згвалтаванні.

Двое мужчынаў атрымалі 25 гадоў пазбаўлення волі, трэці — 25 гадоў і шэсць месяцаў. Усе яны будуць адбываць першыя 5 гадоў у турме, рэшту — у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама з абвінавачаных будзе спагнаная грашовая сума на карысць пацярпелай.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць