Грамадства88

Распяты апалчэнец Данбаса на крыжы, «Багаслоўе для чайнікаў» і «Зіга-зага-ой-ой-ой» — што сёлета ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Дзяржаўная прэса апублікавала абноўленыя спісы матэрыялаў, які лічацца экстрэмісцкімі ў Беларусі. Сёлета ў спіс дадалося шмат чаго, звязанага з ультралевымі ці ультраправымі рухамі, а таксама з радыкальным ісламам.

У адзін шэраг з альбомам «Прэс-фота Беларусі 2011» і канцэртам «Салідарныя з Беларуссю» паўстануць, напрыклад, відэазапісы пад назвамі «Рытуальнае пакаранне праз павешанне» і «Скіны рэжуць чурку», артыкулы, прысвечаныя адмаўленню Халакосту, а таксама кніга Адольфа Гітлера «Майн Кампф».

Матэрыялаў, звязаных з апазіцыяй, у спіс не дадалося. Усе новыя пункты прысвечаныя радыкальным рухам. Гэта, па-першае, кнігі і відэа неанацысцкага кшталту. Таксама экстрэмісцкімі прызнаны шэраг суполак Укантакце з красамоўнымі назвамі, напрыклад — «Зіга-зага-ой-ой-ой» і гэтак далей. Акрамя таго экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнаныя стыкеры і проста побытавыя рэчы з выявай фашысцкіх сімвалаў, такія як керамічныя талеркі і спражкі для рамянёў.

Экстрэмісцкімі прызналі і шэраг анархісцкіх сайтаў і суполак. Доступ да іх ужо закрыты.

Распаўсюджваць нельга і матэрыялы, звязаныя з радыкальным ісламам. Экстрэмісцкімі прызнаны спевы «чачэнскага барда» Цімура Муцураева, шэраг кніг і друкаваных матэрыялаў.

Таксама ў спіс увайшоў фэйкавы відэазапіс «Карателі батальона Азов распялі ополченца Донбасса на кресте». Акрамя таго ёсць і шэраг псеўданавуковых кніг і відэа, прысвечаных «Вялікай Русі» і славянскаму паганству. Напрыклад, кнігу «От руссов звездных до оскверненных русскіх» распаўсюджваць ужо забаронена.

Экстрэмісцкай лічыцца і кніга «Православным о православіі. Популярное богословіе, ілі богословіе для чайніков». Яе аўтар, гамяльчук Сяргей Нікалаенка, сцвярджае, што ў кнізе «разгледжаныя міфы і легенды, якія ўзніклі ў праваслаўі на працягу стагоддзяў, дадзена аб'ектыўная ацэнка сённяшняй сітуацыі ў Царкве».

Нікалаенка — святар рэфарматарскай Праваслаўнай Царквы Хрыста Збавіцеля, якую ўзначальвае былы святар Рускай праваслаўнай царквы Сяргей Жураўлёў. У Беларусі адзіны прыход царквы быў зарэгістраваны ў Гомелі як пяцідзясятніцкі. Летась ён сутыкнуўся з моцным ціскам з боку беларускіх уладаў, вернікам было забаронена збірацца на набажэнствы, у кватэры святара прайшоў ператрус, а сам ён быў аштрафаваны.

 ***

Нагадаем, што ў Беларусі існуе адміністратыўная адказнасць за выраб, распаўсюд, захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, выданне, захоўванне або перавозку з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі. Караецца гэта штрафамі, да 20 базавых велічынь давядзецца заплаціць фізічным асобам, 20—50 базавых велічынь — індывідуальным прадпрымальнікам, ад 50 да 200 базавых велічынь — юрыдычным асобам.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць