Свет1111

У Турцыі за адзін дзень звольненыя 15 000 чалавек і закрытыя 400 НДА

Турэцкі прэзідэнт Эрдаган за адзін дзень звольніў 15 000 чыноўнікаў і закрыў сотні няўрадавых арганізацый, сярод якіх найбуйнейшыя праваабарончыя аб'яднанні краіны і СМІ, паведамляе DW.

У аўторак, 22 лістапада, у Турцыі ўказам прэзідэнта Рэджэпа Таіп Эрдагана былі звольненыя больш за 15 700 дзяржаўных чыноўнікаў. Сярод іх прыкладна 7500 супрацоўнікаў і кіраўнікоў паліцыі, 2500 салдат і супрацоўнікаў ВПС, ВМС і жандармерыі Турцыі, 5000 работнікаў міністэрстваў і дзяржустаноў, з якіх 3000 служылі ў МУС. Акрамя таго, звольненыя каля 1000 супрацоўнікаў ВНУ і настаўнікаў. Усіх іх падазраюць у сувязях з тэрарыстычнымі арганізацыямі. Іх імёны апублікаваныя ў інтэрнэце.

Акрамя гэтага, былі закрытыя 375 няўрадавых аб'яднанняў, 19 медыцынскіх цэнтраў, 18 фондаў, 9 рэгіянальных СМІ, сярод якіх сем газет, адзін часопіс і адна радыёстанцыя.

Няўрадавыя арганізацыі займаліся, сярод іншага, праваабарончай дзейнасцю, барацьбой супраць катаванняў, юрыдычнай падтрымкай жанчын, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту, аказаннем дапамогі бежанцам на тэрыторыі Турцыі і абаронай правоў дзяцей.

«Закрыццё каля 400 няўрадавых арганізацый — гэта частка пастаянных і сістэматычных спробаў турэцкіх уладаў назаўжды прымусіць замаўчаць усе галасы, якія іх крытыкуюць», — сказаў дырэктар еўрапейскага аддзялення міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International Джон Далхусэн.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

«І ўсё ж такі ён існуе!» У сеціве «спалілі», як выглядае новы электрагармонік МАЗ, якую завод трымае ў сакрэце10

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?3

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць