Паводле падлікаў Realt.by, аднавілася зніжэнне коштаў на другасным рынку мінскага жылля. За тыдзень квадратны метр патаннеў на 0,2% і склаў $1199 за квадратны метр.
Цэны трымаліся вышэй за псіхалагічную адзнаку $1200 ад жніўня, на працягу трынаццаці тыдняў.
Пры гэтым аб'ём прапановы кватэр працягвае расці. На продаж выстаўлена 6878 аб'ектаў.

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары