Спорт88

Біяэнергетык, які працуе з Герасіменяй: Мае методыкі не маюць дачынення да шаманства

Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя нядаўна распавяла пра сваё супрацоўніцтва з біяэнергетыкам Сяргеем Касьяненкам. Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па плаванні Дзмітрый Манцэвіч не ўхваліў такое захапленне алімпійскай прызёркі і сказаў, што Аляксандру трэба ратаваць.

Аляксандра Герасіменя. Фота Tribuna.com

— Я не хачу каментаваць артыкул і выказванні былога трэнера зборнай Беларусі па плаванні, таму што ўсё, пачынаючы ад першых слоў, лухта сабачая, — сказаў біяэнергетык SPORT.TUT.BY. — Зло злом не лечыцца, я не хачу ў адказ нападаць на яго. Манцэвіча запрашалі ў зборную выратаваць беларускае плаванне. Ён «выратаваў» і цяпер узяўся ратаваць Сашу. З дзяцінства казалі, што апраўдваецца вінаваты. Я не хачу гэтага рабіць.

Касьяненка не стаў неяк вызначаць сваю дзейнасць, але запэўніў, што гэта дакладна не шаманства:

— Я не называю сябе спецыялістам па біяэнергетыцы, гэта ўсё адносна. Я б назваў сваю дзейнасць біяэнергетычнай псіхалагічнай працай. У гэтай справе існуе шмат тэхналогій. Але мае методыкі абсалютна не маюць дачынення да шаманства. Амерыканскі пісьменнік Карлас Кастанеда ў некалькіх тамах апісаў, што такое шаманізм. Калі казаць у двух словах, то гэта праца далёка не «па-светламу». Без веры і без веравучэння ніколі не будзе радасці. Называць мяне шаманам — гэта тое ж самае, як абзываць прафесійнага журналіста пісакам. Я ніякі не шаман.

Біяэнергетык адмовіўся апісваць ў дэталях тэхналогію сваёй працы, але распавёў пра некаторыя яе прынцыпы:

— Я распрацоўваю энергетычныя праграмы, каб асоба магла здабыць баланс. Чалавек — гэта не проста кавалак мяса. Ён складаецца сярод іншага з тонкіх целаў. Важна падтрымліваць усё ў балансе, ураўнаважваць энергацэнтры. Камп'ютар не пачне добра працаваць, пакуль яго не наладзіць. Дакладна гэтак жа і з арганізмам чалавека. Я лічу, што ментальная, псіхалагічная падрыхтоўка — гэта першасны пласт. А на яго напластоўваецца фізічная, якой кіруе трэнер. Як можна бездакорна выканаць тэхнічны бок, калі спартовец не настроены належным чынам псіхалагічна?

Касьяненка упэўнены, што зборныя розных краін звяртаюцца да дапамогі біяэнергетыкі, проста не афішуюць гэтага, каб не раскрываць сакрэты падрыхтоўкі:

— Напярэдадні сур'ёзных спаборніцтваў нервы ў спартоўцаў нацягнутыя, яны маюць патрэбу ў дапамозе спецыялістаў па псіхалогіі. Бывае, што трэнер кажа: «Спартовец мяне не чуе, я не магу да яго дагрукацца». А адбываецца гэта, таму што ментальна чалавек знаходзіцца ў адным месцы, эмацыйна — у іншым, а фізічна — у трэцім. Пра што думае канатаходзец, калі пераадольвае шлях? А ні пра што: калі ён пра нешта думае, то дакладна ўпадзе. 

Я нідзе не свячуся, таму што не хачу падстаўляць сваіх кліентаў. Я магу расказаць вам прынцыпы сваёй працы, але кліентаў не выдам, таму што ёсць пэўная этыка. Публікацыі на гэтую тэму выстаўляюць Аляксандру Герасіменю ў няправільным святле. А яна прыстойны, валявы, харызматычны і сур'ёзны чалавек, і я вельмі паважаю яе як асобу.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было5

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус у Варшаве некалькі дзён пільнаваў злодзея, які скраў яго навушнікі. І ўрэшце вярнуў сваё — у касцёле4

Сям’і Маргарыты Ляўчук адмовілі ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за таго, што яна беларуска35

Лукашэнка задаўся пытаннем: Павінен быць Нацыянальны гістарычны музей ці Нацыянальны музей24

Лукашэнка пра Трампа: Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога10

«Гэта быў прытон». Муж і жонка ўзялі «забітую кватэру», уклалі ў яе 35 тысяч і цяпер жывуць бясплатна1

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?7

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было5

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць