Літаратура1717

Святлана Алексіевіч і Герта Мюлер выступілі ў Мюнхенскім універсітэце

Беларуская і нямецкая нобелеўскія лаўрэаткі ўпершыню сустрэліся ў межах Літаратурнага фэсту, які адбываецца ў сталіцы Баварыі. Тэмай сустрэчы сталі мова і паэзія пры дыктатуры, паведамляе «Süddeutsche Zeitung».

Актавая зала Мюнхенскага ўніверсітэта 11 лістапада была перапоўненая: ахвотных паслухаць адразу дзвюх пратаганістак сучаснай літаратуры сабралася нямала. Мадэратарам выступіў рэдактар «Süddeutsche Zeitung» Енс Біскі (Jens Bisky).

Калі Святлану Алексіевіч прадстаўляць беларускай публіцы няма патрэбы, пра Герту Мюлер варта сказаць пару словаў. Яна нарадзілася ў Румыніі, у 1987 годзе пераехала ў Нямеччыну. Асноўнай тэмай яе твораў стаў досвед таталітарнай штодзённасці. У 2009 годзе ўзнагароджаная Нобелеўскай прэміяй — за створаны ў яе творах «краявід бяздомнасці (Heimatlosigkeit)».

Тэма, якая абмяркоўвалася, вельмі балючая для нямецкай пісьменніцы, маці якой была ў лагеры і якая сама пераследавалася ў сацыялістычнай Румыніі. У дыскусіі яна падсумавала сваю спрактыкаванасць у «мове прыгнечаных», якая найчасцей была маўчаннем або кароткімі, загадкавымі выразамі: «вецер халаднейшы за снег» ці «смага горшая за голад».

Успамінамі пра сваё дзяцінства гэтыя разважання развіла Алексіевіч. Яна расказала пра вясковых кабет, як яны ўспаміналі свае апошнія начныя размовы з сужэнцамі — перад тым, як тыя пайшлі на фронт. Гэта таксама пра мову: ніколі больш не чула Алексіевіч такіх размоў пра каханне. Менавіта гэты досвед пазней прывёў Алексіевіч да ейных «раманаў у галасах».

Як адзначыла журналістка нямецкай газеты, размова пісьменніц была вельмі жвавай. Яны ніколі раней не сустракаліся, але шмат чулі адна пра адну. Гэта мацавала іх узаемны інтарэс. «Публіка мела ўражанне, нібыта яна падслухоўвае мастакоўскую размову на найвышэйшым узроўні».

Цытата Алексіевіч: «Мы жывем у second-hand-часе. Усё вяртаецца»

Каментары17

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі6

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Дактары рыхтуюць Ксюшу з СМА да генна-замяшчальнай тэрапіі

Буйны хостынг-правайдэр Cloudflare выдаў расійскаму месенджару «Макс» пазнаку шпіёнскага прыкладання1

Малады смаргонскі шчыпач звольніўся з «Кранаспана» і паехаў штурмаваць Купянск — цяпер маці шукае, як атрымаць магільныя14

«Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта»29

У Рагачове бяда з вадою — яна пайшла з пахам ацэтона і фарбы. Вадаканал пацвердзіў праблему1

Дацэнта Віцебскага медуніверсітэта пасадзілі за абразу Лукашэнкі6

Валянцін Стэфановіч: Турма — гэта як смерць, толькі ты жывы3

У Diamond City адкрываецца гіпердыскаўнтар. Што чакае пакупнікоў у самай буйной краме сеткі

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі6

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць