У Палаце прадстаўнікоў адбыліся ўнутраныя выбары кіраўнікоў камісій і іх намеснікаў.
Агулам налічылася 14 камісій. У кожнай з іх ёсць старшыня, а таксама некалькі яго намеснікаў.
Напрыклад, у камісіі па прамысловасці абралі ажно чацвярых намеснікаў!
А ў эканамічнай камісіі ёсць начальнік, тры намеснікі і толькі два простыя дэпутаты, сярод якіх Ганна Канапацкая.
Агулам у парламенце будуць працаваць 53 «начальнікі» (спікер і яго намеснік, 14 старшыняў камісій і 37 іх намеснікаў) і 57 простых дэпутатаў.
Каментары