Здарэнні99

Гарадзенец расстраляў вокны школы, помсцячы за кепскую вучобу

Гарадзенец спагнаў злосць за кепскую вучобу стральбой па вокнах школы. Такую інфармацыю распаўсюдзіў у рэгіянальных СМІ афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

У адной са школ абласнога цэнтра каля паўночы былі пашкоджаныя шыбы. Як высветлілася, стралялі па іх з пнеўматычнай зброі. Па факце хуліганства была заведзеная крымінальная справа.

«Асоба падазраванага была высветленая — ім аказаўся 25-гадовы жыхар Гродна. Ён прызнаўся ў зробленым і выдаў пнеўматычны пісталет, з якога страляў па вокнах у школе», — паведаміў Сяргей Шаршаневіч.

Працуе падазраваны ў адной з абласных устаноў культуры. З яго слоў, у момант здзяйснення злачынства быў нецвярозы. А страляць пачаў са злосці: вырашыў адпомсціць навучальнай установе за сваю некалі кепскую вучобу.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць