Грамадства7676

Дэкан факультэта філасофіі БДУ браў удзел у святкаванні «Дня народзінаў» чарнасоценскага сайта

Вядучы праграмы АНТ «Справа прынцыпу» і адначасова дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Гігін фігуруе на фотаздымках са святкавання ўгодкаў рэсурсу «Імхаклаб».

Гэты чарнасоценскі рэсурс арыентаваны на беларускую аўдыторыю.

Здымкі апублікаваў у адкрытым доступе адзін з удзельнікаў святкавання. 

Вадзім Гігін сёмы злева. 

За сталом, у кампаніі з Гігіным, сядзяць выкладчык БДПУ імя Танка Валянцін Старычонак, палітолаг Пятро Пятроўскі, Аляксей Дзермант (рэдактар сайта) ды іншыя праваднікі ідэй «рускага свету» у Беларусі. Яны, дарэчы, самыя частыя госці на праграме Гігіна. 

Частка з іх у мінулым была вядомая як радыкальныя прыхільнікі беларускай незалежнасці, нават як актывісты «балтакрыўскіх» ініцыятыў, але з часам яны перайшлі ў расійскія праекты з няясным, але шчодрым фінансаваннем. 

Таксама за сталом былі госці з чарнасоценскіх структур з Расіі і Латвіі.

«Я не буду гэта каментаваць», — так адказаў Вадзім Гігін на пытанне «Нашай Нівы», чаму ён удзельнічаў у гэтай бяседзе.

Сябры «Імхаклаба» рэгулярна бяруць удзел у расійскіх семінарах, арганізатары якіх раней навучалі цяперашніх ідэолагаў г.зв. «ДНР» і «ЛНР». 

Кіраўнік і заснавальнік «Імхаклаба» — жыхар Латвіі Юрый Аляксееў, які змагаецца за правы рускіх у Латвіі. Юрый Аляксееў піша, у тым ліку, на «Рэгнум» — расійскі радыкальна-чарнасоценскі рэсурс, які агульна крытыкуе і Аляксандра Лукашэнку, і беларускую апазіцыю.

Сярод каментаў на старонцы Аляксеева ў фэйсбуку можна знайсці «хутка будзем вызваляць Рыгу і Нарву». 

Каментары76

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць