Грамадства5959

Прэтэндэнт у дэпутаты ад «Белай Русі»: «Дарваўшыся да ўлады, апазіцыя адсячэ ўсім нязгодным галовы»

Восенню ў Беларусі адбудуцца выбары ў палату прадстаўнікоў. Праўда, выбарамі ўсе папярэднія кампаніі можна было назваць толькі ўмоўна: 110 месцаў са 110 займалі асобы, вызначаныя ўладамі, апазіцыі ў парламенце няма.

Вось і ў гэты раз пра свой намер стаць законатворцамі заявілі члены праўладнай «Белай Русі», якія правялі на выходных свой сход у сталіцы.

«Мы плануем падтрымаць нашых прадстаўнікоў ва ўсіх 110 акругах, — заявіў старшыня арганізацыі Аляксандр Радзькоў.- ­Падбор і абмеркаванне кандыдатур ўжо пачаліся, прычым досыць інтэнсіўна».

Хто такія – тыя кандыдаты ў дэпутаты ад «Белай Русі»? Першы з іх з’явіўся ў эфіры тэлеканала «Беларусь-­1» —­­ гэта дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Валянцін Старычонак.

«Яшчэ зусім нядаўна Валянцін сам быў студэнтам, а сёння рыхтуе будучых педагогаў. Актыўная жыццёвая пазіцыя прывяла яго ў шэрагі «Белай Русі». Прызвычаіўся працаваць з аддачай, таму з’явілася думка пайсці ў дэпутаты», ­­— так апісала яго журналістка дзяржаўнага канала.

Сам Валянцін за тыя некалькі секундаў, на якія яго пусцілі ў кадр, сказаў, што парламенту патрэбна неабыякавая да палітыкі моладзь, якая мае сваю «моладзевую энэргію».

Мы пашукалі ў інтэрнэце, што сабой уяўляе першы заяўлены кандыдат у дэпутаты.

У інтэрнэце Старычонак пазіцыянуе сябе як палітолаг.

«Назіраць за нашымі «свядомымі» з «апазіцыі» – непаўторная асалода, хаця гэтая асалода і не для людзей са слабымі нэрвамі», ­­— піша Старычонак.

«Болей за ўсё нашыя «сьвядомыя» гавораць пра дэмакратыю. Аднак… назіраючы за імі, знаходзіш падабенства з якабінцамі, якія рубілі галовы ўсім нязгодным. Безумоўна, прыйшоўшы да ўлады, яны стануць рубіць галовы сваім апанентам. Ці дэмакратыя гэта? Не. Гэта таталітарызм», — ­­ разважае Старычонак і вінаваць «сьвядомых» у заняпадзе беларускай мовы.

«Сьвядомыя» любяць паразважаць пра заняпад беларускай мовы і пра адказнасць, якую нібыта за гэта нясе цяперашняя ўлада. Безумоўна, менавіта на іх (і ні на кім іншым!) ляжыць адказнасць за тое, што народ падзабыў сваю мову. Прад’явы, якія кідаюцца ўладзе, – чарговая спроба спіхнуць на трэціх адказнасць за ўласную няздольнасць самастойна вывучыць мову».

Таксама Старычонак раіць «аўтарытэтам ад апазіцыі» пачытаць глыбокую і разумную літаратуру.

«Мо іхні дыскурс стане цікавейшым, калі ён узбагаціцца ідэямі Рэнэ Генона ці калісьці моднага Алістэра Кроўлі. Тады іхнія тэорыі напоўняцца панылай метафізікай і набудуць загадкавае і сумнае гучанне на фоне развалу Старога свету і зараджэння новага эону», ­­— піша Старычонак.

(Эон ­­— паняцце ў старажытнагрэчаскай філасофіі, якое абазначае жыццёвы шлях чалавека).

Мы вырашылі пацікавіцца і перапытаць у імавернага дэпутата, чаму ён так ненавідзіць «свядомых». Вядома, што бацька Валянціна – слынны беларускі мовазнаўца, прафесар Васіль Старычонак, сёння ён дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі ў тым жа БДПУ імя Танка.

Мо і свайго бацьку Валянцін лічыць занадта «свядомым»?

Аднак сын Васіля Дзянісавіча заявіў журналісту «Нашай Нівы», што меў на ўвазе тых «свядомых», «якія вельмі­вельмі непрымірэнча ставяцца да іншых ідэяў».

«Я не меў на ўвазе ўсіх людзей, якія любяць беларускую мову, а менавіта тых, якія вельмі негатыўна рэагуюць на адэкватныя дзеянні», —­­ малазразумела выказаўся Валянцін і адзначыў, што гэта ўсяго толькі метафара.

Таксама Старычонак запэўніў, што за «рускі свет» ён не выступае.

«Я за беларускі свет, адназначна. За суверэнітэт з будаваннем прагматычных адносін у тым ліку з Расіяй. Было б бессэнсоўна гэтыя адносіны разрываць ці сапсаваць, таксама можна развіваць адносіны з ЕС. Трэба і з тымі, і з гэтымі сябраваць, я мяркую», ­­ — сказаў Старычонак.

Што да сваіх планаў стаць дэпутатам, Валянцін кажа, што пра гэта пакуль рана казаць. Маўляў, журналістка «Беларусь­-1» штосьці не так зразумела.

Напрыканцы размовы Валянцін паспрабаваў патлумачыць свае словы пра «зараджэнне новага эону», сказаўшы, што было б няблага, каб «апазіцыйныя ідэі, тая ж «Наша Ніва», каб яна была фундзіравана нейкай філасофіяй, будзь то французская ці якая яшчэ. Можна на Рэнэ Генона абапірацца, не істотна».

«У двух словах тут не скажаш», ­­— рэзюмаваў Старычонак.

Каментары59

Цяпер чытаюць

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай12

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

Куды і за колькі можна паляцець з Мінска на Новы год1

Стала вядома, хто ўзначаліў Палац рэспублікі замест сябрука Эйсмант, які пагарэў на карупцыі4

Уіткаф ляціць у Маскву

Лукашэнка накіроўваецца ў Алжыр2

Трамп даў Мадура тыдзень, каб той пакінуў Венесуэлу11

У цэнтры Магілёва зносяць гістарычны хлебазавод: замест арт-прасторы, якую прасілі гараджане, там можа з'явіцца 18‑павярховы офісны гмах6

Ці варта зімой вячэраць раней?3

Пакуль Лукашэнка з двума сынамі бавіць час у Амане, трэці ягоны сын засвяціўся на другім канцы кантынента10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай12

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць