Свет

Што вядома пра напад у Лондане

У Лондане, у ноч з 3 на 4 жніўня, у выніку нападу зламысніка, узброенага нажом, загінула адна жанчына, атрымалі раненні пяць чалавек.

Забітая жанчына — 60-гадовая грамадзянка ЗША. Сярод пяці параненых — грамадзяне Брытаніі, ЗША, Аўстраліі і Ізраіля.

Фота AFP.

Што вядома пра напад

Паведамленне пра напад на плошчы Расэл-сквер у цэнтры Лондана паступіла ў паліцыю ў сераду, 3 жніўня, у 22:33 па мясцовым часе (00:33 чацвярга па Мінску).

Людзі, якія патэлефанавалі ў паліцыю, сказалі, што невядомы мужчына з нажом атакуе мінакоў.

Паліцыянты, як сцвярджае Скотленд-ярд, прыбылі на месца злачынства цягам шасці хвілін.

Паліцыі ўдалося затрымаць зламысніка без адзінага стрэлу, ужыўшы электрашокер.

Расэл-сквер размешчаны за вуглом Брытанскага музея, вакол плошчы — шмат гатэляў.

Фота EPA.

Што вядома пра нападнікаў

Нападнікам аказаўся 19-гадовы грамадзянін Нарвегіі самалійскага паходжання.

Імя зламысніка не называецца.

Ён быў дастаўлены ў бальніцу, а пазней пераведзены ў паліцэйскі ўчастак.

Што вядома пра матывы нападу

Найбольш імавернай прычынай нападу паліцыя лічыць нестабільны псіхічны стан хлопца.

Па словах паліцыянтаў, яны зыходзяць з таго, што напад быў справакаваны псіхічным станам злачынцы, а сваіх ахвяр малады чалавек абраў выпадкова.

«Хачу адзначыць, што мы пакуль не знайшлі ніякіх дадзеных, якія маглі б паказаць на сувязь нападніка з тэрарыстычнымі арганізацыямі», — сказаў намеснік кіраўніка Скотленд-ярда Марк Раўлі.

На наступны дзень да месца нападу прынеслі кветкі. Фота EPA.

Што вядома пра ахвяраў нападу

У выніку нападу 60-гадовая грамадзянка ЗША памерла на месцы.

Яшчэ пяць чалавек атрымалі раненні — сярод іх грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі і Ізраіля. Па дадзеных Скотленд-ярда, два чалавекі па-ранейшаму знаходзяцца ў бальніцы, але іх жыццю нічога не пагражае.

У аўторак мэр Лондана Садок Хан і кіраўнік лонданскай паліцыі сэр Бернард Хоган-Хоў паабяцалі, што праз пагрозу тэрактаў на вуліцах Лондана стане адчувальна больш узброеных паліцэйскіх патрулёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала2

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі7

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала2

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць