Мужчына, які пачаў біць вокны падчас Плошчы-2010, затрыманы за «масавыя беспарадкі» і трымае галадоўку ў СІЗА
У праваабаронцаў-вясноўцаў з’явілася інфармацыя аб тым, што ў СІЗА №1 на Валадарцы пад вартай знаходзіцца жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь.
Незалежныя журналісты апазналі яго на фотаздымках з акцыі Дзень Волі ў Мінску 25 сакавіка 2016 года і супаставілі з фота, на якіх ён выглядае актыўным ўдзельнікам падзей Плошчы-2010. У СМІ таксама выказвалася меркаванне аб тым, што ён мог выконваць ролю правакатара.

Праваабаронцам таксама стала вядома, што Уладзіміра Кондруся, 1977 года нараджэння, ўзялі пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за ягоны меркаваны ўдзел у Плошчы-2010. Цяпер у СІЗА ён трымае доўгатэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць зняволення. Па гэтай прычыне стан яго здароўя пагоршыўся, у сувязі з чым Кондрусь пераведзены ў санчастку СІЗА.
Па справе Плошчы-2010 было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны. Усе асуджаныя па падзеях Плошчы-2010 пазней былі затым амніставаныя альбо памілаваныя і вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі. На сёння застаецца толькі адзін фігурант справы аб масавых беспарадках 19 снежня. Гэта былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, справа якога на гэты момант прыпыненая.
* * *
Чытайце таксама:
Правакатар, які пачаў біццё акон Дома ўрада ў 2010-м, прысутнічаў на Дні Волі — 2016 ФОТЫ
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары