Грамадства1111

Беларусы змогуць паступаць у польскія ВНУ паводле асобнага конкурсу

Беларусь і Польшча падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі. Яно прадугледжвае абмен студэнтамі і выкладчыкамі на парытэтных асновах, а таксама стажыроўкі за кошт дзяржавы, распавёў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў у «Галоўным эфіры» на «Беларусь-1».

— Ёсць прамыя пагадненні паміж універсітэтамі Польшчы і Беларусі. Пагадненне ж паміж нашымі краінамі больш выразна рэгламентуе колькасць студэнтаў і працягласць іх стажыровак. Стажыроўка для 12 студэнтаў будзе доўжыцца да пяці месяцаў. Калі колькасць студэнтаў памяншаецца, павялічыцца працягласць іх стажыроўкі,— расказаў Міхаіл Жураўкоў.

Пры гэтым міністр адзначыў, што стажыравацца студэнты ў Польшчы будуць за дзяржаўны кошт.

Акрамя таго, пагадненне дае права беларусам і палякам паступаць ва ўніверсітэты Польшчы і Беларусі на бясплатнай аснове. Студэнты, якія падаюць дакументы на навучанне, не ўдзельнічаюць у агульным конкурсе абранай імі навучальнай установы. Іх заяўку разгледзяць, камісія правядзе сумоўе на веданне прадмета і нацыянальнай мовы.

Колькасць месцаў для абітурыентаў кожны год будзе вызначацца на сумесным пасяджэнні прадстаўнікоў міністэрстваў адукацыі.

Акрамя гэтага, да 20 студэнтаў, якія навучаюцца на першай і другой ступені ў Беларусі, змогуць працягнуць сваё навучанне ў Польшчы і вярнуцца назад.

Пытанні, звязаныя са стажыроўкай педагогаў, будзе вырашаць спецыяльная камісія, куды ўвойдуць прадстаўнікі польскага і беларускага бакоў. Стажыроўкі для выкладчыкаў будуць доўжыцца да месяца. У групу будзе набірацца па 10-15 чалавек.

У пагадненні таксама прапісана, што бакі будуць удасканальваць змест школьных падручнікаў гісторыі.

— Паміж нашымі краінамі існуюць вельмі цесныя гістарычныя ўзаемасувязі, шмат пераплецена падзей, шмат гістарычных асоб нават цяжка ідэнтыфікаваць — беларусы яны або палякі. Таму мы дамовіліся, што гісторыкі, кампетэнтныя прафесары будуць разам вызначаць змест пэўных раздзелаў гісторыі, каб карэктна выкладаць гістарычныя падзеі. Навукоўцы будуць дзяліцца дакументальнымі фактамі, каб больш карэктна падаць пэўныя гістарычныя факты нашай супольнай гісторыі, - сказаў Міхаіл Жураўкоў.

Міністр адзначыў, што гэта не першае міжнароднае пагадненне ў сферы адукацыі, а «яшчэ адзін добры штрых у багатай міжнароднай дзейнасці нашай сістэмы адукацыі, каб павышаць свой прафесійны ўзровень».

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах12

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой62

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць