Грамадства44

Трактарыст, які ратаваў людзей ад патопу: «Спачатку многія глядзелі як на дурня, які ездзіць па праспекце і ганяе хвалі»

«Радыё Свабода» паразмаўляла зь Віталём Барысавым, які на трактары ратаваў людзей ад навальніцы.

У сацсетках стала папулярным відэа, дзе кіроўца трактара дапамагае людзям выбрацца з акружаннага вадой прыпынку. Віталю 25 год, ён жыве за горадам і працуе ў «Рэмаўтадоры» Першамайскага раёну. За стырном такой тэхнікі ўжо пяць год.

Віталь кажа, што такім чынам вывез 4-х чалавек. Начальнік пабачыў, што трактарыст дапамог адной дзяўчыне і дазволіў перавезьці дваіх астатніх. Яшчэ аднаму хлопцу Віталь дапамог пасьля таго, як той зьвярнуўся сам — спазьняўся на працу. Сеткавую папулярнасць начальства пакуль не адзначыла ці не заўважыла.

Як рэагавалі людзі?

— Па-рознаму. Агулам, мяне адправілі на плошчу Калініна, там працавала каналізацыя, але не спраўлялася. І я разганяў ваду.

Таму многія глядзелі як на дурачка, які езьдзіць па праспэкце і ганяе хвалі. Нехта здымаў на відэа ці проста не заўважаў, бо думаў, як бы дабрацца дадому.

Дык ты некаторым і дапамог. Як яны паставіліся да такой «паслугі»?

— Вельмі не чакалі такой прапановы. Але доўга ўгаворваць не давялося:) Канечне, усе дзякавалі за дапамогу пасьля.

А куды, дарэчы, адводзіў?

— Да сухіх месцаў — мэтро альбо пераходы.

Агулам, як працавалася ў такую навальніцу?

— Даволі весела. Бо я разумеў, што кірую адным зь нешматлікіх відаў транспарту, які можа пераадолець такую стыхію.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома28

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома28

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць