Здарэнні

Жудасная аварыя на полацкай трасе ў залеву

24 траўня ля крутой павароткі на Плешчаніцы легкавік сутыкнуўся з грузавіком. За рулём легкавіка быў 19‑гадовы мянчук, у салёне — яшчэ тры пасажыры. Дарога была мокрай, ішоў моцны дождж.


24 траўня на 62‑м кілямэтры дарогі Менск—Віцебск, ля крутой павароткі на Плешчаніцы легкавая машына «Фальксваген» сутыкнулася з грузавіком «МAN». За рулём легкавіка быў 19‑гадовы мянчук, у салёне — яшчэ тры пасажыры. Дарога была мокрай, ішоў моцны дождж.

Пасьля сутыкненьня грузавік працягнуў машыну яшчэ каля ста мэтраў па ўзбоччы й скінуў пад адхон. У дадак да ўсяго кабіна грузавіка павалілася проста на дах легкавой машыны. Машыну скамечыла так, што спатрэбілася яе разразаць, каб дастаць целы загінулых.

Фальксваген, які кіраваўся ў Полацк, далей па трасе, каля Бягомля, чакалі сваякі. Калі маўчаньне мабільнага тэлефона надта зацягнулася, яны паехалі насустрач…

Кіроўца грузавіка сур’ёзна не пацярпеў.

Паводле ont.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў18

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна14

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў18

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць