Грамадства

Валянціну Быкаву пахавалі побач з мужам. У жалобнай цырымоніі дапамаглі ўлады

Развітанне з сястрой Васіля Быкава, якая памерла 4 ліпеня ў абласной бальніцы, адбылося ў яе роднай хаце ў вёсцы Ваўчо ва Ушацкім раёне. Тут яна правяла сваю апошнюю ноч.

Валянціна Быкава побач з габеленам «Апостал», на якім выява яе брата Васіля Быкава (работа віцебскай мастачкі Святланы Баранкоўскай). Фота: Сяржук Серабро, tut.by.

Паводле тастамэнту (духоўнага завяшчання), жанчыну пахавалі каля мужа, які памёр шмат гадоў таму.

Учора нябожчыцу даставілі з абласной бальніцы, дзе Валянціна Быкава знаходзілася на лячэнні ад 30 мая. За чатыры дні да гэтага, 27 мая, на пажылую жанчыну, якая жыла адна, уначы напаў невядомы зламыснік, які нанёс ёй цяжкія цялесныя пашкоджанні. Па гэтым факце завялі крымінальную справу.

Пахаваннем займаліся мясцовыя ўлады — райвыканкам і райсавет. Яны арганізавалі дастаўку цела, пахаванне, жалобны стол. Сацыяльныя службы прывялі ў парадак падворак і могілкі.

Развітацца з цёткай прыехалі сыны Васіля Быкава — Васіль і Сяргей, сын яе малодшага брата, які з’яўляецца загадчыкам музея-сядзібы Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі. Таксама былі журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка і ўдава Рыгора Барадуліна — Валянціна Барадуліна.

Сястра Васіля Быкава нарадзілася 7 ліпеня 1926 года, да свайго 90-годдзя яна не дажыла чатыры дні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?12

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць