У Маскве за забойства шасці чалавек асуджаныя да пажыццёвага зняволення уладальнік друкарні Уладзімір Карначоў і яго саўдзельнік, былы паліцэйскі Аляксандр Ляпін. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні сталічнага ўпраўлення Следчага камітэта Расіі.

Следствам і судом высветлена, што на працягу 12 гадоў Карначоў ліквідаваў партнёраў па бізнэсе, якія, на яго думку, заміналі яму ў ажыццяўленні пастаўленых мэтаў. У 2001 годзе ён прыцягнуў у якасці выканаўцаў групу асоб, сярод якіх быў Ляпін, які працаваў на той момант супрацоўнікам міліцыі ў Маскоўскай вобласці.
Сярод забітых была 24-гадовая сяброўка Карначова, якая была ад яго цяжарная. Па версіі следства, ён яе забіў, каб схаваць пазашлюбную сувязь.
Злачынцы, замятаючы сляды забойстваў, спальвалі і закопвалі целы ахвяр на тэрыторыі Масквы і Падмаскоўя. Падчас следства былі праведзеныя больш за 60 экспертыз, у тым ліку малекулярна-генетычная, біялагічная, фотапартрэтная, дапытаныя 75 сведкаў.
-
Джыл Байдэн заявіла, што падчас няўдалых перадвыбарчых дэбатаў з Трампам ёй падалося, быццам у яе мужа проста на сцэне здарыўся інсульт
-
Бранявік з кулямётам і верталёт у небе. Ахову Пуціна ў Астане беспрэцэдэнтна ўзмацнілі
-
Кітай з дапамогай штучнага інтэлекту ператварае сваю сістэму назірання ў інструмент «прагнастычнага» кантролю
Каментары