Свет1313

«Еўрабачанне» адмовілася пераглядаць вынікі конкурсу

Арганізатар конкурсу «Еўрабачанне» адказаў на петыцыю з патрабаваннем перагледзець вынікі спаборніцтва. У адказе падкрэсліваецца, што Украіна «ёсць і застанецца пераможцам» Еўрабачання-2016.

tass.ru

Адказ аўтарам петыцыі аб пераглядзе вынікаў «Еўрабачання», дзе перамагла ўкраінская спявачка Джамала, апублікаваны на афіцыйнай старонцы конкурсу ў Facebook.

«Еўрабачанне» — гэта конкурс. У ім можа быць толькі адзін пераможца. Мы разумеем, што не ўсе згодныя з вынікамі конкурсу «Еўрабачанне» ў гэтым годзе, аднак у спаборніцтве, дзе вынікі вызначаюцца на падставе суб'ектыўнай і часцяком вельмі індывідуальнай думкі, заўсёды знойдуцца людзі, якія будуць не згодныя», — гаворыцца ў паведамленні.

Відэа, у якім паведамляецца аб тым, што вынікі «Еўрабачання» не будуць перагледжаны, з'явілася таксама на афіцыйнай старонцы арганізатара конкурсу, Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU).

У паведамленні на старонцы «Еўрабачання» паказваецца, што вынікі конкурсу застануцца ў сіле ў адпаведнасці з правіламі, якія былі вядомыя ўсім удзельнікам Еўрапейскага вяшчальнага саюза, выканаўцам і прыхільнікам.

«Украіна ёсць і застанецца пераможцам «Еўрабачання» ў 2016 годзе. Згодныя вы з гэтым ці не, мы заклікаем тых, хто падпісаў петыцыю вітаць вынік, які адпавядае правілам, і працягнуць канструктыўны дыялог аб шляхах далейшага ўмацавання і паляпшэння «Еўрабачання», — адзначаецца ў адказе аўтарам петыцыі.

У заяве таксама падкрэсліваецца, што пераможцы конкурсу вызначалі прафесіяналы музычнай індустрыі і гледачы, чые галасы адбіліся на выніках ў роўнай ступені. «Прадстаўніца Украіны Джамала перамагла дзякуючы шырокай падтрымцы як з боку журы, так і з боку гледачоў», — адзначаецца ў паведамленні.

«Дамі Ім з Аўстраліі выйграла галасаванне журы, расіянін Сяргей Лазараў выйграў тэлегаласаваннем. Яны абодва заслугоўваюць павагі за іх першакласныя выступы і цудоўныя песні і за тое, што ўспрынялі паразу як сапраўдныя прафесіяналы. Магчыма, яны не выйгралі конкурс, але адрэагавалі на вынікі як пераможцы. Мы паважаем і цэнім іх за гэта», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні33

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць