Улада

Слуханьне справы аб забойстве Ірыны Кужэльнай пачнецца 21 красавіка

Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Слуханне справы ў адносінах да забойцы сямігадовай Ірыны Кужэльнай пачнецца 21 красавіка. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Нагадаем, матэрыялы справы былі перададзеныя ў суд з пракуратуры Мінскай вобласці ў пачатку красавіка. У канцы лютага псіхіятрычная экспертыза, што праводзілася ў Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы «Навінкі» (Мінск), прызнала ў 29‑гадовага мінчаніна стан бессвядомасці.

Справа, у якой канстатуецца, што малады чалавек здзейсніў забойства непаўналетняй, перададзена ў суд для прыняцця ў адносінах да яго прымусовых мер бяспекі і лячэння.

Абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага п. 2 ч. 2 арт. 139 КК (наўмыснае забойства заведама непаўналетняга), было прад’яўлена мінчаніну 11 студзеня — да заключэння псіхіятрычнай экспертызы. З санкцыі пракурора ён быў арыштаваны.

Цела другакласніцы Бяларуцкай сярэдняй школы (Лагойскі раён Мінскай вобласці) было знойдзена супрацоўнікамі крымінальнага вышуку 3 студзеня пад будаўнічым вагончыкам каля ляснога масіву прыкладна ў сямі кіламетрах ад пасёлка Бяларучы, дзе дзяўчынка жыла з маці, і ў двух кіламетрах ад садаводства «Лясное‑90».

Устаноўлена, што смерць дзяўчынкі наступіла ў выніку гвалтоўных дзеянняў. І.Кужэльная знаходзілася ў вышуку з 23 лістапада 2007 года.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

У Ваўкавыску прадавачка мяккіх цацак заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Злодзей аказаўся нечаканы3

Севярынец і Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР4

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася1

Вядомы брытанскі відэаблогер склаў рэйтынг краін былога СССР. Беларусь паставіў на першае месца. Чаму?22

Ціханоўская: Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды13

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць