Свет

Губернатар Саратава прапанаваў выпускаць iPhone 7 на мясцовым заводзе халадзільнікаў

Губернатар Саратаўскай вобласці (РФ) Валерый Радаеў прапанаваў кіраўніцтву мясцовага завода СЭПА, які вырабляе ў асноўным халадзільнікі, наладзіць выпуск смартфонаў iPhone 7.

«Давайце зараз разам iPhone 7 выпусцім у Саратаве», — сказаў губернатар дырэктару прадпрыемства Яўгену Рэзніку пасля таго, як той выступіў з дакладам аб рабоце завода.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у адказ Рэзнік усумніўся, што ў вобласці хопіць сродкаў на куплю ліцэнзіі. «Нам усяго хопіць», — супакоіў яго губернатар.

Радаеў таксама пахваліў працу прадпрыемства і расказаў, што бачыў халадзільнік «Саратаў», які выпускаецца заводам, у Афрыцы. Там, па словах губернатара, агрэгат паспяхова канкуруе з сусветнымі брэндамі.

Мабільныя тэлефоны пад брэндам iPhone выпускае амерыканская карпарацыя Apple, збіраюцца яны пераважна ў Кітаі. Пры гэтым сёмая мадэль iPhone пакуль не выпушчаная і нават не анансаваная.

На дадзены момант самай сучаснай версіяй смартфонаў ад Apple застаецца iPhone 6S. Пры гэтым у сеціве з'явіліся чуткі, згодна з якімі наступнай навінкай кампаніі стане не iPhone 7, а iPhone 5SE.

Каментары

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі16

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі16

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць