Грамадства1212

Міністр юстыцыі мяркуе, што ў інцыдэнце з карэспандэнтам tut.by міліцыя дзейнічала ў межах сваіх паўнамоцтваў

Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі лічыць «не зусім карэктным» каментаваць інцыдэнт з карэспандэнтам tut.by Паўлам Дабравольскім, які адбыўся 25 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, бо не ў курсе ўсіх дэталяў, але мяркуе, што міліцыя дзейнічала ў межах сваіх паўнамоцтваў. Пра гэта ён заявіў 10 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле слоў Сліжэўскага, ён «не мае ўсёй паўнаты звестак аб тым, што адбылося». «Адзінае, тое, што я сам чытаў у сродках масавай інфармацыі, наколькі я зразумеў, дзеянні (амапаўцаў) былі ў пэўнай ступені справакаваныя, і супрацоўнікі ўжывалі меры ў рамках сваіх паўнамоцтваў. Але ацэньваць тое, што адбылося, проста так, зыходзячы з інфармацыі, якая паступае са СМІ, я, безумоўна, не магу. Паколькі ацэнка ў гэтай сітуацыі павінна давацца кампетэнтнымі органамі», — сказаў кіраўнік Мінюста.

Журналіст Дабравольскі і грамадскія актывісты Максім Шыцік і Павел Сяргей былі збітыя падчас судовых слуханняў па рэзананснай «справе графіцістаў». Сяргей і Шыцік былі з ужываннем грубай сілы выведзеныя з залы суда за тое, што разгарнулі транспарант з надпісам «Не палітычным пераследам» і скандавалі «Мастацтва не злачынства!». Тое, што адбываецца, здымаў на тэлефон Павел Дабравольскі. Усіх трох супрацоўнікі АМАП заштурхалі ў пакой, дзе збівалі на працягу прыкладна 20 хвілін. У той жа дзень збітых асудзілі за непавагу да суда, дробнае хуліганства, непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі і пакаралі буйнымі штрафамі.

Дабравольскі і Шыцік напісалі заяву ў міліцыю на дзеянні супрацоўнікаў і знялі пабоі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць