Грамадства99

АГП возьме ўдзел у парламенцкай кампаніі 2016 года з «прынцыповых меркаванняў»

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) возьме ўдзел у парламенцкай кампаніі 2016 года з прынцыповых меркаванняў. 

фота Сяргея Гудзіліна

«Мы ўдзельнічаем ва ўсіх выбарчых кампаніях, гэта прынцыповая пазіцыя», — заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька 14 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. «Але мы заўсёды распрацоўваем свой сцэнарый удзелу ў выбарах, мы не гуляем па правілах улады», — дадаў ён. 

На думку Лябедзькі, ніякай новай стратэгіі ўдзелу ў выбарчых кампаніях, у тым ліку ў парламенцкіх выбарах 2016 года, прыдумваць не трэба. «Ёсць шмат людзей, якія пазіцыянуюць сябе аналітыкамі. Яны кажуць, што ранейшыя стратэгіі пацярпелі паражэнні, таму трэба шукаць штосьці новае. Нічога новага, галоўнае — паслядоўнасць, прынцыповасць, пераемнасць», — лічыць палітык. АГП, паводле яго слоў, пойдзе на парламенцкія выбары з тым жа пасланнем, што і на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года, — з праграмай «Мільён новых працоўных месцаў». 

Адной з задач удзелу ў парламенцкай кампаніі Лябедзька назваў недапушчэнне легітымацыі яе вынікаў. «Мы будзем збіраць доказы, што ў Беларусі няма сумленных і свабодных выбараў. Гэта можна зрабіць толькі праз актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі», — падкрэсліў ён. 

Палітык паведаміў, што АГП склала пералік з 55 прадстаўнікоў партыі, якіх прапаноўвае ўнесці ў адзіны спіс кандыдатаў ад правацэнтрысцкай кааліцыі. Гэты пералік перададзены для ўзгаднення іншым удзельнікам кааліцыі (акрамя АГП у правацэнтрысцкую кааліцыю ўваходзяць рух «За Свабоду» і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»).

Раней сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі паведаміў, што ў іх арганізацыі больш за 30 актывістаў, якія ва ўмовах свабодных выбараў здольныя стаць «альтэрнатывай дзейнай уладзе». 

У папярэдні спіс кандыдатаў ад руху «За Свабоду» ўключана 36 прэтэндэнтаў, у тым ліку першы намеснік старшыні Юрый Губарэвіч і намеснік старшыні Алесь Лагвінец.

Дакладная дата парламенцкіх выбараў павінна быць вызначаная не пазней за 10 чэрвеня, крайні тэрмін іх правядзення — 11 верасня 2016 года.

Каментары9

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць