Улады Пекіна прымаюць экстранныя захады пасля таго, як у панядзелак у кітайскай сталіцы ўпершыню быў абвешчаны «чырвоны» ўзровень небяспекі з-за смогу.
Часова прыпынена праца многіх заводаў і фабрык, на некалькі дзён прыпыненыя будаўнічыя працы. Паліцыя рэгулюе колькасць аўтамабіляў на дарогах: машын павінна быць у два разы менш, чым звычайна.
У горадзе закрыты школы. Уведзеныя абмежаванні, як чакаюцца, будуць дзейнічаць да чацвярга.
Узровень забруджвання паветра ў некаторых раёнах Пекіна складае 265 мікраграмаў на кубічны метр, тады СААЗ лічыць бяспечным для чалавека паказчык у 25 мікраграмаў на кубічны метр. Бачнасць на дарогах складае не больш за 100 метраў.
Па дадзеных метэаролагаў, сталіцу Кітая чакаюць некалькі сутак з падобным узроўнем забруджвання атмасферы. У чацвер метэаролагі абяцаюць праходжанне халоднага атмасфернага фронту, які павінен ачысціць паветра.
Прычынай смогу называюць выкіды ад прадпрыемстваў, якія працуюць на вугалі, сістэм ацяплення, а таксама будаўнічы пыл ад шматлікіх будоўляў Пекіна. «Чырвоны» ўзровень небяспекі па гэтай жа прычыне ў 2013 годзе быў уведзены ў Нанкіне.

Каментары