Эканоміка11

Філіял МЗВН спыніў вытворчасць з-за скарачэння квот на выпуск алкаголю

Філіял ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він» поўнасцю спыніў вытворчасць з-за скарачэння квот на вытворчасць алкагольнай прадукцыі на 2015 год, зацверджаных пастановай Савета міністраў № 850 ад 13 кастрычніка.

Пра гэта гаворыцца ў лісце генеральнага дырэктара прадпрыемства Івана Троцкага да міністра гандлю Валянціна Чаканава, тэкст якога паступіў у БелаПАН.

У лісце адзначаецца, што вытворчасць філіялу займае ў грашовым выражэнні 67,5% ад усёй выпусканай прадукцыі. «Спыненне вытворчай дзейнасці немінуча прывядзе да росту сацыяльнай напружанасці, бо калектыў нашага філіялу, а гэта больш за 400 чалавек, фактычна застаўся без працы як мінімум да канца 2015 года. У многіх работнікаў на ўтрыманні знаходзяцца дзеці, якіх неабходна карміць, апранаць, забяспечваць іх існаванне», — гаворыцца ў лісце. 

Там таксама адзначаецца, што толькі за 2014 год прадпрыемства выплаціла ў бюджэт 1,7 трлн. рублёў падаткаў і збораў, а за дзевяць месяцаў 2015 года — 1,5 трлн. рублёў. Сёлета на экспарт адгружана прадукцыі прыкладна на 590 млн. долараў. Аказана спонсарская дапамога на 2,7 млрд. рублёў. 

Памяншэнне квоты на 230 тыс. дал для прадпрыемства прывядзе да недаатрымання бюджэтам 175 млрд. рублёў. Лікёра-гарэлачная прадукцыя на складах будзе рэалізаваная за лістапад, што «прывядзе да дэфіцыту прадукцыі ў магазінах краіны, незадавальнення гандлёвых арганізацый і пазбаўлення спажыўцоў якаснай прадукцыі, тым больш напярэдадні навагодніх і калядных святаў», адзначае гендырэктар. 

У лісце таксама адзначаецца, што прадпрыемства, якое выкарыстоўвала для забеспячэння вытворчасці ў 2015 годзе банкаўскія крэдыты пад высокія працэнтныя стаўкі, з-за істотнага памяншэння выручкі не зможа пагасіць іх своечасова. «Акрамя таго, на 2015 год заключаны дагаворы з пакупнікамі на пастаўку прадукцыі, якія не будуць выкананыя з нашага боку, і да прадпрыемства будуць прымененыя штрафныя санкцыі, што яшчэ больш ускладніць фінансавае становішча прадпрыемства. З-за ўсяго гэтага па выніках чацвёртага квартала прадпрыемства непазбежна панясе велізарныя страты, з якіх выбрацца вельмі складана», — гаворыцца ў лісце. 

Гендырэктар просіць міністра гандлю хадайнічаць перад Саветам міністраў аб аднаўленні квоты на вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў у 2015 годзе ў ранейшых аб'ёмах, прынятых да ўнясення зменаў, зыходзячы з якіх і была распрацаваная вытворчая праграма прадпрыемства. 

Даць афіцыйны каментар аб сітуацыі на прадпрыемстве паабяцалі пазней.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць