Музыка

Беларускамоўны гурт HURMA выпусціў новы альбом «Repeat»

Альбом рыхтавалі амаль 2 гады. Repeat стаў нагодай паспрабаваць тое, што гурт HURMA раней не рабіў: запрасіць сесійных музыкантаў, пашукаць прадзюсара альбома, запісаць хор, папрацаваць у студыі з запрошанымі бэк-вакалістамі, паведамляе tuzin.fm.

«За грошы, укладзеныя ў дыск, можна было б набыць неблагую машыну. Але я рады, што альбом выйшаў, задаволены тым, якім ён атрымаўся. Цяпер мы прадаём дыскі, рыхтуем серыю выступленняў па Беларусі на курсах «Мова Нанова», а затым вялікі сольны канцэрт-прэзентацыю ў Мінску. Яна пройдзе 27 лістапада ў новым беларускамоўным клубе «Пляцоўка Хол»», — распавядае саліст гурта Мікіта Найдзёнаў.

10 фактаў пра альбом Repeat:

  1. Прыпеў песні «Птушка» – варыяцыя верша У.Някляева «Пералётная птушка зламала крыло аб драты…». Някляеў у курсе.
  2. У песні «Сэрца мільёнаў» спявае хор, створаны з сяброў ды прыхільнікаў гурта.
  3. Рыф песні «Вуду» нагадвае песню «This love» гурта Maroon 5. Таму між сабой музыканты свой трэк называюць Maroon 5.
  4. Палова песень з альбома гучыць у танальнасці до дзіез мінор. Важная інфармацыя.
  5. Гітарыст Brutto Павел Трацяк узяў удзел у запісе дзвюх песень. Прычым у адной зайграў яшчэ на басе.
  6. «Я кожны твой харэй» – адсылка да верша А.Сыса, які пераспяваў гурт Bosaesonca.
  7. На сола ў песні «Я буду побач» было зроблена каля 20 дубляў. Але потым гэтае сола прыбралі з песні.
  8. Назву альбому прыдумала паэтка Аліса Мініна.
  9. На запісе песні Полі выкарыстоўваўся інструмент клавэ.
  10. Вакал песні «У цішыні» быў запісаны ўсяго за адну сесію.

Каментары

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць