Свет11

Узбекаў змусілі прыклейваць назад сабраную бавоўну, каб парадаваць начальніка

…А той не прыехаў.

У Ферганскай вобласці Узбекістана мясцовых жыхароў прымусілі прыклейваць сабраную бавоўну назад на сцябліны. Пра гэта паведаміла «Радыё Озодлік» (мясцовая служба радыё «Свабода»). Такім чынам, паводле звестак радыёстанцыі, мясцовае начальства вырашыла падрыхтавацца да візіту прэм'ер-міністра Шаўката Мірзіяева - каб паказаць яму «багаты ўраджай».

Як распавялі крыніцы радыёстанцыі, гэта адбылося ў канцы верасня ў Кушцепінскім раёне.

Указанне, па іх звестках, зыходзіла ад абласной адміністрацыі: яна даручыла «забяспечыць снежную белізну баваўняных палёў, размешчаных уздоўж аўтамабільных дарог, па якіх чакаўся праезд картэжу высокапастаўленага чыноўніка».

«У поле, дзе расла бавоўна, убачыў натоўп больш за 400 мужчын і жанчын. Падышоў да іх бліжэй і ўбачыў, што ва ўсіх у руках быў клей ПВА. Адны намазвалі клеем скрыначкі бавоўніка, а іншыя прыклейвалі ў гэтыя скрыначкі ўжо сабраную «вату» бавоўны, - распавёў рэпарцёр «Озодлік». - Калі я спытаўся ў іх, чаму яны так робяць, яны адказалі: прыедзе прэм'ер-міністр, таму нам сказалі, каб усё выглядала прыгожа».

Інфармацыю пацвердзіў таксама адзін з мясцовых фермераў. Паводле яго слоў, да такога роду прац прыцягнулі больш за 500 чалавек.

Мерапрыемства пры гэтым не дасягнула сваёй мэты. Па дадзеных радыёстанцыі,

кіраўнік урада, якому хацелі паказаць палі, у гэты раён не прыехаў.

Журналісты звярнуліся ў абласную адміністрацыю за каментарамі, але там заявілі, што прыляпляць бавоўна нікога не прымушалі.

Раней, як адзначаецца, ва Узбекістане ўжо праводзіліся падобныя мерапрыемствы - перад візітамі прэзідэнта Іслама Карымава. Вядомы таксама выпадак, калі перад яго прыездам людзей прымусілі прыляпляць да дрэў штучныя кветкі.

Жыхароў Узбекістана штогод у масавым парадку адпраўляюць на ўборку бавоўны. Да яе прыцягваюць, у прыватнасці, супрацоўнікаў бюджэтных арганізацый (лекараў, настаўнікаў), а таксама студэнтаў. У выпадку адмовы ім пагражаюць рознага роду непрыемнасцямі: напрыклад, звальненнем. Продаж бавоўны з'яўляецца адным з асноўных артыкулаў узбекскага экспарту, штогод ён прыносіць рэспубліцы сотні мільёнаў даляраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць