Улада88

Караткевіч: Наша краіна ў крызісе, заробкі падаюць, працы ўсё меней

У чацвер, 17 верасня, падчас свайго першага перадвыбарчага выступу па тэлеканале «Беларусь-1» кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч паабяцала «не дзяліць людзей на правых і левых, рускамоўных і беларускамоўных, праўладных і апазіцыйных».

Выступ кандыдат у прэзідэнты пачала па-беларуску словамі: «Сябры, добры вечар!».

«Нам сёння трэба згода ў грамадстве», — падкрэсліла Караткевіч і заявіла, што ідзе ў прэзідэнты, бо ўпэўненая, што Беларусі «патрэбныя мірныя перамены, каб забяспечыць упэўненую будучыню». Паводле яе слоў, «разам мы зможам іх дамагчыся».

«Спачатку была стабільнасць, потым застой. Сёння не трэба быць прафесарам эканомікі, каб разумець: наша краіна ў крызісе, — адзначыла Караткевіч.

— Заробкі падаюць, працы ўсё меней, магчымасці скарачаюцца, дзяржава нас не паважае. Мадэрнізацыя правалілася, улада бяздзейнічае, прымушае нас плаціць за свае памылкі і толькі шукае сабе апраўдання, а краіне новыя даўгі. Яшчэ пяць гадоў такіх дзеянняў паставяць нас на мяжу выжывання».

Людзей Караткевіч называе «галоўнай каштоўнасцю і лакаматывам нашага развіцця», якім ўлада павінна дапамагаць, ставіцца да іх з павагай, а таксама забяспечыць рэалізацыю іх ініцыятыў, патэнцыялу.

Кандыдат у прэзідэнты заявіла, што прадстаўляе на выбарах дэмакратычную альтэрнатыву.

«Альтэрнатывы няма на тэлебачанні, у парламенце і ў мясцовых саветах. Там пануе аднадушнасць і бяздзейнасць. Там альтэрнатыва нікому не патрэбна, - адзначыла яна. — Трэба яна нам, грамадству, якое не згодна з хамствам міліцыі і чыноўнікаў, не згодная з ростам цэнаў, адсутнасцю магчымасцяў і працы, пастаянным ціскам і жаданнем улады кантраляваць усіх і ўся. Прыйшоў час, каб у гэтай альтэрнатывы з'явіўся свой голас, які нельга будзе ігнараваць».

Каментары8

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць