Свет22

У Мінабароны Расіі патлумачылі прысутнасць вайскоўцаў у Сірыі неабходнасцю рамонту

Расійскія ваенныя спецыялісты і тэхніка адпраўленыя на сірыйскі аэрадром у Латакіі і ў пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння флоту ў Тартус для правядзення рамонтных работ з-за запушчанага стану інфраструктуры, распавяла «Ведомостям» крыніца, блізкая да Мінабароны.

Па дадзеных суразмоўцы выдання, кепскі стан аб'ектаў «ускладняе іх эксплуатацыю», што не дазваляе узброеным сілам вырашаць задачы па дастаўцы гуманітарнай дапамогі і закупленых сірыйскай арміяй ўзбраенняў і боепрыпасаў.

Крыніца «Ведомостей» падкрэсліла, што ўстаноўка новага святлотэхнічнага і радыётэхнічнага абсталявання на аэрадроме і касметычны рамонт узлётна-пасадачнай паласы ў Латакіі не можа быць сведчаннем разгортвання авіяцыйнай групоўкі расійскіх узброеных сілаў.

Раней заходнія выданні і агенцтва перадалі дадзеныя Пентагона аб стварэнні расійскай вайсковай базы на аэрадроме ў Латакіі, куды маглі быць дастаўлены танкі Т-90 і артылерыя. Напярэдадні амерыканская аналітычная кампанія кампанія Stratfor апублікавала справаздачу са спадарожнікавымі здымкамі з авіябазы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала11

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Праз украінскія ўдары па расійскіх НПЗ рэзка ўзраслі пастаўкі ў Расію бензіну з Беларусі1

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні2

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі7

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала11

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць