Улада1616

Прэзыдэнцкую магістраль ператвораць у будпляцоўку

Неўзабаве пачнецца грандыёзная рэканструкцыя на сучасны лад праспэкту Пераможцаў: ад Замчышча на Нямізе да павароту на Ждановічы.

На праспэкце Пераможцаў (б. Машэрава, Паркавая магістраль) неўзабаве пачнецца грандыёзная рэканструкцыя на сучасны лад, — піша «Комсомольская правда» в Белоруссии».

На ўзьбярэжжы Сьвіслачы непадалёк ад павароту на Ждановічы зьбіраюцца пабудаваць Палац шлюбаў

.

«Хутчэй за ўсё, гэты палац будзе месьціцца недалёка ад берагу, а па баках ад яго будуцуь прычалы з лодачкамі, на якіх можна будзе пакатацца. Зьявіцца тут і рэстаран на вадзе ў выглядзе старадаўняга карабля, — расказаў «Камсамолцы» архітэктар Вячаслаў Яўсееў».

У палацы таксама збудуюць крамы, кавярні, рэстарацыі, крамы кветак і нават невялічкую гасьцініцу для іншагародніх маладажонаў. Побач разьмесьціцца аквапарк

, насупраць яго — яшчэ адна гасьцініца.

Каля вёскі Вясьнянкі паўстане спартовы комплекс

. На месцы замчышча
зьявіцца Музэй старажытнага гораду. Будынак інтэрнату БДУ
саступіць месца грамадзка‑гандлёваму комплексу з офісамі, крамамі й крытымі аўтастаянкамі.

Перабудуюць пад мадэрновы гатэль гасьцініцу «Беларусь»

, а ля ейнага падножжа зьявіцца Музэй‑форум беларускага народу.

Каля стэлы

, непадалёк ад гасьцініцы «Вікторыя», пабудуюць жылы дом, а карпусы заводу халадзільнікаў
прыкрыюць гандлёвымі шэрагамі, офісамі й кавярнямі.

Памяняе сваё прызначэньне й выстаўны цэнтар «Белэкспа»

. На ягоным месцы ў будучыні вырасьце Моладзевы цэнтар. Поруч зьявяцца новыя карпусы Цэнтру тэнісу, а ў паркавай зоне ля Сьвіслачы збудуюць вясьлярную школу.

Глядзі яшчэ:
Нямізе вернуць берагі
У Менску зьнясуць гатэль «Беларусь»
Праспэкт Пераможцаў комплексна рэканструююць
У Вясьнянцы зьявіцца штаб-кватэра Алімпійскага камітэту і гатэль «Radisson».
У цэнтры Менску паставяць 25‑вярховік і завернуць Сьвіслач

Каментары16

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ2

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі14

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме3

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць