Гісторыя77

На будаўніцтве МКАД-2 знайшлі скарб 350-гадовай даўніны ФОТА

Скарб, знойдзены ў раёне Ракава падчас археалагічных разведак на месцы будучага будаўніцтва 2-й Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі археолагамі інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прайшоў першаснае вызначэнне, паведамляе minsknews.by.

«Знойдзены ён быў у канцы працоўнага дня, — кажа навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства інстытута гісторыі НАН Беларусі Зоя Харытановіч. — Мы даследавалі разаранае поле, калі натыкнуліся на першыя манеты».

Яны былі рассыпаныя на тэрыторыі 50 на 30 м. Усяго было знойдзена 233 медныя соліды, вядомых таксама як барацінкі.

Першаснае вызначэнне скарбу правяла навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай працы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Юлія Латушкова. Манеты гэтага скарбу адрозніваюцца добрай захаванасцю. Устаноўлена, што самая ранняя з іх выпушчаная ў 1660 годзе, а самая позняя — у 1667-м. Барацінкі чаканкі як ВКЛ, так і Польшчы. Хутчэй за ўсё, гэта звычайны кашалёк, які згубілі не раней за 1667 год. Ён праляжаў у зямлі мінімум 348 гадоў. Падчас сельскагаспадарчых работ манеты расцягнулі плугам па вялікай плошчы поля.

Скарбы барацінак — адны з самых распаўсюджаных на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэтыя медныя манеты выпускаліся ў 1659-1668 гг. Усяго было выпушчана больш за мільярд барацінак. Іх рэальны кошт па вазе металу складаў усяго 15% ад афіцыйнага, намінальнага. Манета чаканілася ў цяжкіх эканамічных умовах, выкліканых вайной Рэчы Паспалітай са Швецыяй і Расіяй.

Усяго ж за час правядзення даследаванняў, звязаных з будаўніцтвам МКАД-2, навукоўцы знайшлі больш за 20 археалагічных помнікаў Сярэднявечча. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, перадае БелТА.

«У канцы мая нашы спецыялісты прыступілі да абследавання другой чаргі будаўніцтва МКАД-2 на ўчастку ад трасы Мінск—Гродна да трасы Мінск—Брэст. Частка нашых задач па абследаванню гэтага 40-кіламетровага ўчастка ўжо выкананая. Мы знайшлі і нанеслі на карты больш за 10 унікальных археалагічных аб'ектаў, помнікаў эпохі Сярэднявечча. Усяго ж іх знойдзена больш за 20», — сказаў ён.

Вадзім Лакіза падкрэсліў, што назвы населеных пунктаў, дзе яны былі выяўленыя, пакуль не выдаюцца, каб пазбегнуць «чорных» капальнікаў.

«Канчатковае абследаванне гэтай тэрыторыі пачнецца ў другой палове жніўня, калі завершыцца ўборка збожжавых і пачнецца пасяўная кампанія. Там палі, і цяпер складана правесці дэталёвае абследаванне. Да кастрычніка мы павінны падрыхтаваць справаздачу для «Белгіпрадар», у якім адзначым, ці трэба нейкім чынам мяняць праект будаўніцтва аўтадарогі, каб абараніць археалагічныя помнікі», — растлумачыў ён. Пакуль, па словах навукоўца, такой неабходнасці няма.

Намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі таксама паведаміў, што на гэтай тэрыторыі былі знойдзеныя помнікі не толькі часоў Сярэднявечча, але і прадметы першабытнага часу (крамянёвыя прылады працы) і міжваеннага часу XX стагоддзя. «Вучоныя знайшлі агнявы пункт, усыпаны кулямі, дзе заставаліся асабістыя рэчы, у тым ліку і запальнічка. Каму яны маглі належаць, мы і паспрабуем высветліць», — адзначыў ён.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну28

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць