Свет

Украіна да гэтага часу траціць грошы на Еўра-2012

Амаль паўмільёна грыўняў сёлета (25 тыс. даляраў) Украіна выдаткуе на арганізацыю чэмпіянату па футболе Еўра-2012, які адбыўся тры гады таму.

У дзяржаўным бюджэце на 2015 год прадугледжана 496,7 тыс. грыўняў выдаткаў на ўтрыманне Нацыянальнага агенцтва па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення фіналу Еўра-2012 і рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Пра гэта паведамляюць журналісты праграмы «Схемы», сумеснага праекта Радыё Свабода і Першага грамадскага тэлеканала.

Пры гэтым, пазыкі, атрыманыя Украінай на арганізацыю чэмпіянату, фінансуюцца асобным радком у бюджэце Украіны і не ўваходзяць у названую суму.

Арганізацыя чэмпіянату Еўра-2012 стала адной з найбуйнейшых карупцыйных здзелак у часы былога прэзідэнта Віктара Януковіча. Па некаторых падліках, шкода ад злоўжыванняў пры падрыхтоўцы да Еўра-2012 ужо дасягае больш за 4 мільярдаў даляраў, але выдаткі на чэмпіянат працягваюцца.

Згодна з дакументам, атрыманым журналістамі ад Міністэрства фінансаў, 225,5 тыс. грыўняў прадугледжваецца на заробкі работнікам агенцтва, 81,9 тыс. — налічэнні на аплату працы, 15,3 тыс. грыўняў — аплата камунальных паслуг і энерганосьбітаў, яшчэ 174 тысяч грыўняў — іншыя выдаткі. Па стане на 12 чэрвеня 2015 г. у агенцтва ўжо выдаткавалі 130 тыс. грыўняў.

Менавіта Нацагенцтва па арганізацыі Еўра-2012 ліквідавалі 17 студзеня 2014 года ўказам тагачаснага прэзідэнта Віктара Януковіча. На яго базе было створана Агенцтва па падрыхтоўцы правядзення Еўрабаскета-2015 і атрымання права на правядзенне ў 2022 годзе зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў.

У чэрвені 2014 ФІБА-Еўропа вырашыла перанесці «Еўрабаскета-2015» з Украіны. У тым жа месяцы Львоў адклікаў сваю заяўку на правядзенне Алімпіяды-2022, а ў Нацыянальным алімпійскім камітэце заявілі, што Украіна не будзе працягваць барацьбу за Гульні-2022. Дык чым зараз займаецца Агенцтва на паўмільёна — невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро24

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні8

Беларусы купілі тур на палі цюльпанаў, а ўбачылі толькі зеляніну1

Што вядома пра стралка, які ўварваўся на вячэру з Трампам5

«Я ірыс усё роўна з’ем, але вярніце мне 1,29 рубля». Хлопец знайшоў у цукерцы нечаканы сюрпрыз

Наста Роўда сфармулявала свае правілы жыцця68

Гістарычная падзея на марафоне: Себасцьян Саве прабег дыстанцыю менш чым за дзве гадзіны4

The Sunday Times пацвердзіла выпадак канібалізму ў расійскай арміі20

Кіраўнік студыі ZROBIM architects вярнуўся ў сацсеткі пасля затрымання4

Галадоўкі, перакуленыя міліцэйскія машыны, кроў, Ельцын вызваляе палітвязняў — згадваем падзеі Чарнобыльскага шляху-19968

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро24

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць