Свет1212

Еўрасаюз рыхтуецца да надзвычайнага становішча ў выпадку дэфолту Грэцыі

Тэрмін «надзвычайнае становішча» сёння ўпершыню ўжыў еўракамісар ад Нямеччыны. Гюнтэр Этынгер заявіў: «Трэба выпрацаваць план надзвычайных захадаў, бо Грэцыя апынецца ў надзвычайным становішчы. Прыйдзецца забяспечыць пастаўкі энергарэсурсаў, выплату заробкаў паліцыі, пастаўкі медыцынскіх тавараў ды фармацэўтычных прадуктаў і гэтак далей». 

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас і міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс. Фота tovima.gr.

Апошняя спроба перамоваў між Грэцыяй і яе міжнароднымі крэдыторамі правалілася ў нядзелю, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Ройтэрз. Еўропа пагружаецца ў поўную няяснасць.

Ці азначае гэта, што Грэцыя вымушана будзе абвясціць дэфолт па сваіх пазыках? Ці ўсё ж валявым рашэннем Меркель і Алянд, Драгі і Юнкер чарговы кітайскі раз знойдуць грошы на працяг bailout-у Афінаў, якія паглынулі ўжо 240 мільярдаў (!) еўра? А можа фінансаваць Афіны пачнуць Масква ці Пекін?

Калі дэфолт, то ці азначае гэта аўтаматычны выхад Грэцыі з зоны еўра? Калі выхад, то што будзе з валютай? Яна будзе падаць ці расці?

Злучаныя Штаты Амерыкі заклікалі еўрапейцаў знайсці кампраміс. Еўрапейцы не знайшлі. Асабліва немцаў і скандынаваў абурала, што лявацкі ўрад Грэцыі спрабуе вадзіць іх за нос, як раней вадзілі ўрады грэчаскіх сацыялістаў і кансерватараў.

Магчыма, малая Грэцыя падвяла свет да парогу вялікага эканамічнага катаклізму. 

Каціроўкі грэчаскіх кампаній, асабліва банкаў, у панядзелак ізноў упалі. 

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

«Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні3

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы24

У Мазыры з акна дзявятага паверха выпала аднагадовае дзіця2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць