Навука і тэхналогіі

Мікрабіёлагі распрацавалі «супераналіз» крыві за 25 даляраў

Па адной кроплі можна вывучыць усе вірусы, з якімі чалавек сутыкаўся за жыццё.

Фота: huffingtonpost.com

Група даследчыкаў з Гарварда, ЗША, прадставіла тэхналогію ўніверсальнага аналізу крыві VirScan, распавядае NewScientist са спасылкай на артыкул у часопісе Science.

Сёння ў крыві падчас аналізу можна адшукаць толькі сляды антыцел, што могуць паказаць апошнія заражэнні. VirScan паказвае ўсе вірусы за ўсё жыццё, нават тыя, што «хаваюцца» без сімптомаў.

Для стварэння тэсту навукоўцы сабралі звесткі аб пептыдах тысячы штамаў дзвюх соцень вірусаў, аднавілі ДНК кожнага вірусу, адказнае за выпрацоўку пратэінаў, ды «падключылі» сегменты ДНК бактэрыяфагам — вірусам, што паражаюць толькі бактэрыяльныя клеткі. Увядзенне мадыфікаваных бактэрыяфагаў у кроў дазваляе пабачыць рэакцыю антыцелаў і па ёй выявіць, з якімі вірусамі арганізм сутыкаўся раней.

Затым прааналізавалі кроў 600 чалавек з ЗША, Тайланда, Паўднёвай Афрыкі і Перу. Выявілася, што большасць людзей сутыкаюцца за жыццё з дзясяткам вірусаў, але некаторым «шанцуе» заразіцца і васьмю дзясяткамі.

Методыка параўнальна танная, аналіз будзе каштаваць каля 25 даляраў за пробу, адна лабараторыя зможа апрацаваць сотню проб за тыдзень.

Сёння ўжо існуюць дастаткова надзейныя тэсты на вірусы, але VirScan будзе карысным не толькі для дыягностыкі ўжо вядомых вірусаў, але і ў разуменні паводзін новых вірусаў.

Да таго ж, навукоўцы сцвярджаюць, што кантакт з пэўнымі вірусамі прыводзіць да развіцця не звязаных наўпрост захворванняў праз шмат год — тэст можа выявіць такую сувязь.

Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома36

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў2

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць