Здарэнні11

23-гадовая жыхарка Ляхавіцкага раёна забіла мужа ў п'янай сварцы

Затрымана 23-гадовая жыхарка вёскі Жарабковічы Ляхавіцкага раёна, якая падазраецца ў забойстве свайго мужа. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, днём 18 красавіка ў кватэры па месцы жыхарства вяскоўка разам з мужам і сваёй маці распівала спіртныя напоі. Паміж мужам і жонкай узнікла сварка. Падчас канфлікту жонка нанесла адзін удар нажом у вобласць грудной клеткі 25-гадоваму мужу, ад якога той памёр на месцы. 

Жанчына сама пазваніла ў міліцыю і паведаміла, што яе муж смяротна параніўся, адкрываючы нажом банку з фарбай. Паводле іншай яе версіі, ён загінуў пры падзенні з лесвіцы. Аднак крымінальны характар ранення гэтыя версіі абвергнуў. 

Па падазрэнні ва ўчыненні забойства жанчына затрымана і змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання. Ляхавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да яе распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства). 21 красавіка да падследнай прымененая мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. 

З удзелам падазраванай следчымі праведзена праверка паказанняў на месцы. У межах расследавання прызначаны комплекс судовых экспертыз, праведзены допыты сваякоў і суседзяў. 

Муж і жонка пражывалі ў трохпакаёвай кватэры катэджа, выдзеленай ім як шматдзетнай сям'і. У сямейнай пары трое дзяцей узростам да трох гадоў, самаму малодшаму — паўгода. Іх 23-гадовая маці знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку, 25-гадовы бацька працаваў трактарыстам. Сям'я не была сацыяльна паспяховай. 

Паводле рашэння аддзела адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама малалетнія дзеці перададзеныя пад часовую апеку сваякам забітага бацькі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма22

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе7

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма22

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць