Грамадства1212

Супрацоўніка «КП в Беларуси» затрымалі за фатаграфаванне будынка Акадэміі навук

Міліцыянтаў выклікаў ахоўнік будынку, які заявіў пра забарону фатаграфавання і забраў у Дзмітрыя Ласько пашпарт.

baj.by

Інцыдэнт адбыўся а 20-й гадзіне 26 лютага. Супрацоўнік «Комсомольская правда в Беларуси» збіраўся сфатаграфаваць новую падсветку будынку прэзідыума Акадэміі навук на праспекце Незалежнасці ў Мінску, але быў затрыманы ахоўнікам будынку.

«Ахоўнік заявіў, што фатаграфаванне адміністрацыйнага будынку забаронена, і папрасіў прад’явіць дакументы. Я прад’явіў яму пашпарт, які ён адразу забраў сабе і выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянты, што з’явіліся на месцы праз колькі хвілінаў, пацвердзілі забарону на фатаграфаванне, пасадзілі мяне ў службовую машыну і даставілі ў аддзяленне», — распавёў Дзмітрый Ласько.

Дзмітрыя Ласько адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе пратрымалі да поўначы. Па словах супрацоўніка газеты, міліцыянты вельмі пільна разглядалі ўсе фотаздымкі з фотаапарата, цікавіліся прафесійнай дзейнасцю і склалі пратакол апытання.

«Міліцыянты спасылаліся на нейкую пастанову міністра ўнутраных спраў Беларусі ад 25 лютага 2015 года, паводле якога нібыта забаронена фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі. Спачатку яны хацелі забраць у мяне усе флэш-карты з фотаапарата, але потым вырашылі гэтага не рабіць. Вызвалілі мяне апоўначы», — дадаў Дзмітрый Ласько.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна15

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне19

Слаламны канал пад Мінскам будзе працаваць усё лета

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў110

Захісталася крэсла пад міністрам архітэктуры і будаўніцтва2

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве за 90 рублёў набыла расіянка22

Каля 100 студэнтаў пакінулі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй»3

МЗС выклікала часовага паверанага Літвы, заяўляе пра парушэнне мяжы ўкраінскім беспілотнікам3

СБУ нанесла магутны ўдар па штабе ФСБ на Херсоншчыне4

У дакументальным фільме з удзелам Ціханоўскай заблюрылі Вераніку Цапкала47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна15

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць