Эканоміка

У 2014 годзе беларусы куплялі больш агародніны, садавіны і рыбы

У 2014 годзе беларусы сталі больш купляць агародніны, садавіны і рыбы. Пра гэта паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску 27 студзеня. 

Паводле яе слоў, летась беларусы патрацілі на садавіну на 20,9% больш, чым у 2013 годзе. Прырост па дзіцячым харчаванні склаў 9,7%, па агародніне — 8,5%, па рыбе, ракападобных малюсках і алеі — 7,4%, па кандытарскіх вырабах з цукру — 4,4%, па мясе — 5,4%. 

«Беларусы сталі менш ужываць мяса з-за актыўнага павышэння цэн на яго, але калі ў харчаванні агародніна, садавіна і рыбныя прадукты займаюць вялікую долю, гэта добры паказчык. Гэта добра для здароўя нашага насельніцтва», — зазначыла Наркевіч. 

Купля будаўнічых матэрыялаў летась у параўнанні з 2013 годам павялічылася на 25%, сінтэтычных мыйных сродкаў — на 14,7%, абутку — на 14,6%, тэлевізараў — на 12,1%, панчошна-шкарпэткавых вырабаў — на 11%, верхняга адзення — на 6,7%, пральных машын — на 4,8%, трыкатажных вырабаў — на 4%. 

У цэлым у 2014 годзе рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі склаў 308,4 трлн рублёў і павялічыўся ў параўнанні з 2013 годам на 6,6%. Удзельная вага продажу харчовых тавараў склала 49,4%, нехарчовых тавараў — 50,6%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма4

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

На Партызанскім праспекце ў Мінску перакулілася таксі ВІДЭА

Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект

Сын беларускага палітэмігранта спрабаваў забіць сябе ў Чэхіі. Ён у коме, а бацька шукае дадатковую кансультацыю беларускіх медыкаў8

У Бешанковічах адкрыўся сезонны пантонны мост цераз Дзвіну1

У Беларусі прыгожа зацвіў рапс1

На Цэнтральным аўтавакзале здарыўся лёгкі патоп1

«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма4

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць